Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці». У 2003 годзе скончыла магістратуру ў БНТУ па спецыяльнасці "Менеджмент" з прысваеннем ступені магістра эканамічных навук, у 2009 годзе скончыла аспірантуру БНТУ па спецыяльнасці "Экалогія". На катэдры працуе з 2009 года. Навуковы напрамак: экалагічны менеджмент.
Чытаемыя дысцыпліны:
-Асновы экалогіі.
-Асновы экалогіі і энергазберажэння.
-Абарона насельніцтва і аб'ектаў у надзвычайных сітуацыях. Радыяцыйная бяспека.
-Экалагічная экспертыза і ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў машынабудаванні.
Распрацавала вучэбную праграму па дысцыпліне "Экалагічная экспертыза і ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў машынабудаванні". З'яўляецца аўтарам 17 навуковых прац. Вядзе НДРс і УІРс са студэнтамі, выхаваўчую, ідэалагічную і індывідуальную працу са студэнтамі. Прымае ўдзел у выкананні тэм па наступных навуковых праграмах: ДПНД "Хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, прыродна-рэсурсны патэнцыял" падзаданне: Стварэнне сістэмы бесперапыннай адукацыі ў галіне радыяцыйнай бяспекі для вырашэння задач Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі Беларусь (НСУР - 2020), 2011-2015г.г. ДПНД «Прыродакарыстанне і экалогія» Распрацоўка канцэптуальных асноў стварэння інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на базе сістэмы кіравання ведамі ва ўстановах вышэйшай адукацыі для вырашэння задач нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР - 2020) у рамках задання «Распрацоўка мадэлі фарміравання асноў экалагічнай бяспекі на базе сістэмы кіравання ведамі ў рамках рашэння задач Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР)», 2016-2018 г.г.