Скончыла ў 1973 г. факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці аграхімія ў 1984 г., у 1990 г. прысвоена вучонае званне дацэнта. Абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці аграхімія ў 2009 г., прысвоена вучонае званне прафесара ў 2009 г.
Падрыхтавала 2 кандыдаты навук. Агульны стаж працы - 50 гадоў, стаж навукова-педагагічнай дзейнасці складае 43 г.
Праца, займаемыя пасады: Беларускае лесаўпарадкавальнае прадпрыемства, інжынер-глебазнавец (1973-1981 гг.); аспірантура БДСГА (1981-1984 гг.); Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства і аграхіміі, малодшы навуковы супрацоўнік (1984-1986 гг.); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (1986-2010 гг.), асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры (1993-2008 гг.), дэкан ФПК, прафесар; Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры эканомікі прадпрыемстваў з 2010 г. па 2017 гг., з 2017 г. па 2023 г. - загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці ва УА БДТУ. З верасня 2023 г. прафесар кафедры БНТУ.
Публікацыйная актыўнасць: аўтар каля 300 навучальных, навуковых, навукова-метадычных работ, у тым ліку: манаграфіі – 4, падручнік, 13 навучальных дапаможнікаў, у большасці з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Заахвочванні: за паспяховую навукова-педагагічную дзейнасць у ліку лепшых выкладчыкаў рэспублікі ўдастоена персанальнай надбаўкі да акладу, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 472 ад 30.08. 2000 г., узнагароджвалася Ганаровымі граматамі Мінсельгасхарча (1997 г.), Мінадукацыі (1999 г.), Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (2000, 2002 гг.), БДАТУ (1994, 1996, 1998, 2004, 2009 гг.), Акадэміі кіравання (2016 г.), Міністэрства сельскай гаспадаркі і прыродакарыстання Рэспублікі Беларусь (2020 г.), БДТУ (2021 г.)
У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі з 2004 г. з'яўляецца старшынёй секцыі “Сельская і лясная гаспадарка. Садова-паркавае будаўніцтва» Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (Прэзідыум па прафесійна-тэхнічнай адукацыі). Член савета па абароне дысертацый Д 01.50.01 пры РУП "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі". Уваходзіць у склад ведамаснай камісіі па экспертызе праектаў заданняў ДПНД "Сельскагаспадарчыя тэхналогіі і харчовая бяспека". Ажыццяўляе дзяржаўную экспертызу праектаў заданняў у экспертнай радзе "Сельскагаспадарчыя навукі і тэхналогіі".
Сфера навуковых інтарэсаў – аграхімія, глебазнаўства, экалогія, бяспека жыццядзейнасці чалавека.