Скончыла Беларускі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія і комплекснае механізаванне распрацоўкі тарфяных радовішчаў», завочнае аддзяленне аспірантуры БДПА па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя». Працуе на кафедры экалогіі з 1994 года. Спецыяліст у галіне экалагічнай і радыяцыйнай бяспекі.
Чытаемыя дысцыпліны:
-Абарона насельніцтва і гаспадарчых аб'ектаў у надзвычайных сітуацыях. Радыяцыйная бяспека.
Распрацавала працоўныя навучальныя праграмы па дысцыпліне «Абарона насельніцтва і гаспадарчых аб'ектаў у надзвычайных сітуацыях. Радыяцыйная бяспека» для студэнтаў спецыяльнасці «Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці», навучальныя планы і працоўныя навучальныя планы для студэнтаў завочнай формы навучання па спецыяльнасці «Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці». Падрыхтаваны і выдадзены метадычныя ўказанні для правядзення практычных работ. У суаўтарстве падрыхтаваны і выдадзены вучэбна-метадычны дапаможнік "Радыёэкалогія з асновамі бяспекі жыццядзейнасці ў 2-х частках". З'яўляецца аўтарам 36 друкаваных прац. На кафедры адказвае за павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу, арганізацыйна-метадычную работу па завочным аддзяленні.