Стульба Святлана Рамуальдаўна

Адукацыя:

  • у 2003 годзе з адзнакай скончыла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры» па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт»;
  • у 2020 годзе скончыла магістратуру УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры».

Прафесійная дзейнасць:

  • з 2003 г. па 2023 г. – асістэнт, старшы выкладчык кафедры лячэбнай фізічнай культуры УА «БДУФК»;
  • з 21.02.2024 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры спартыўна-тэхнічнага факультэта БНТУ;
  • вучэбную нагрузку выконвае на групах спецыяльнага вучэбнага аддзялення;
  • займаецца фізічным выхаваннем студэнтаў, якія маюць адхіленні ў стане здароўя, заняткі праводзіць з прымяненнем сучасных форм і метадаў навучання.

Навуковая работа:

  • мае ступень магістра педагагічных навук з 2020 года;
  • навуковую работу выконвае па тэме НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2020–2025 гг., ДБ 21-287) «Праграмаванне комплексных фітнес-трэніровак у фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ»;
  • удзельнік навукова-метадычных і навукова-практычных канферэнцый, у т.л. міжнародных; апублікавала 16 навуковых прац;
  • 1 месца ў конкурсе на лепшую студэнцкую навуковую работу ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму ў 2020 г. УА «БДУФК»; дыплом за 1 месца ў намінацыі «Развіццё шчаслівага дзяцінства ў свеце» ў Сёмым Міжнародным конкурсе праграм і праектаў «Будучыня планеты Зямля» ў 2021 г.; дыплом за работу першай катэгорыі XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў у 2021 г.

Павышэнне кваліфікацыі:

  • у студзені 2021 г. у ІПКіПК «БДУФК» па праграме «Сучасныя падыходы да арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з насельніцтвам».