Стралкова Алена Уладзіміраўна

кандыдат сельскагаспадарчых навук

У 1987 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію з адзнакай.
У 1991 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук.
У 2002 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.
Цяпер працуе дацэнтам кафедры інжынернай экалогіі БНТУ.
З'яўляецца аўтарам і суаўтарам 95 вучэбна-метадычных распрацовак, з іх 9 навучальных дапаможнікаў з грыфам МА і 5 навучальных дапаможнікаў з грыфам УМЦ ВНУ, 32 навучальныя праграмы. З'яўляецца аўтарам 2 рэкамендацый вытворчасці; ёю апублікавана 138 навуковых артыкулаў у беларускіх і замежных навуковых выданнях.

У галіне міжнароднага навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва выконвала сумесныя навуковыя даследаванні па тэме: "Эфектыўнасць прымянення хімічных сродкаў аховы раслін кампаніі "Syngenta Agro Services AG". У складзе калектыву аўтараў прымала ўдзел у распрацоўцы камп'ютарнай праграмы па павышэнні ўраджайнасці кармавых траў «Зернооптымум».

Праводзіць вучобу з галоўнымі спецыялістамі шэрагу прадпрыемстваў экалагічнага профілю, намеснікамі кіраўнікоў с.-г. арганізацый, спецыялістамі абласных, раённых інспекцый па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Рэспублікі Беларусь.