Саланец Антон Уладзіміравіч

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Адрас: каб. 409, корпус №11Б

Адукацыя

У 2011 годзе з адзнакай скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізічная культура», атрымаўшы кваліфікацыю «Выкладчык фізічнай культуры. Мэнэджэр спорту і турызму». У тым жа годзе там жа атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Перакладчык-рэфэрэнт (англійская мова)». У 2012 годзе скончыў магістратуру па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўляльнай і адаптыўнай фізічнай культуры». У 2012–2015 гадах навучаўся ў аспірантуры па той жа спецыяльнасці.

 Прафесійная дзейнасць

З 2016 года працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на спартыўна-тэхнічным факультэце. Пачаўшы з пасады выкладчыка, паслядоўна займаў пасады старшага выкладчыка і дацэнта. У цяперашні час — загадчык кафедры «Спартыўная інжынерыя».

 Навуковая дзейнасць

Кандыдат педагагічных навук (2020), дацэнт (2021). Вядзе навуковыя даследаванні ў галіне спартыўнай інжынерыі і біамеханікі спорту. Аўтар больш за 50 навуковых публікацый, уключаючы артыкулы ў выданнях, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь.

 Навуковыя інтарэсы:

  • Біамеханічны аналіз міжмышачных узаемадзеянняў і хуткасна-сілавых якасцей спартсменаў рознай кваліфікацыі;
  • Распрацоўка і прымяненне біамеханічных трэнажораў для аднаўлення рухальных функцый пры парушэннях апорна-рухальнага апарату;
  • Інтэграцыя штучнага інтэлекту ў сістэмы прагназавання рызыкі траўмаў і маніторынгу фізіялагічных паказчыкаў;
  • Сучасныя падыходы да стварэння «разумных» трэнажораў і інтэрактыўных прылад для спорту і рэабілітацыі;
  • Асаблівасці падрыхтоўкі спартсменаў ва ўніверсітэтах у індывідуальных і камандных відах спорту.