Слабодняк Кацярына Мікалаеўна

Адукацыя:

  • у 1993 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна (БрДПІ) па спецыяльнасці «Фізічная культура»;
  • у 2004 годзе скончыла Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Прафесійная дзейнасць:

  • з 2006 г. – выкладчык кафедры фізічнай культуры БНТУ;
  • з 2016 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры СТФ БНТУ;
  • з’яўлялася адказнай за інфармацыйныя тэхналогіі на кафедры ФК;
  • вучэбную нагрузку выконвала на групах асноўнага аддзялення энергетычнага факультэта, архітэктурнага факультэта, у цяперашні час – на ПБФ;
  • распрацавала і ўжывае аўтарскую комплексную шкалу ацэнкі ўзроўню развіцця гнуткасці ў студэнтак;
  • распрацоўвае і ўжывае сучасныя аздараўленчыя сістэмы фітнеса ў працэсе комплексных фітнес-трэніровак для павышэння фізічнай падрыхтаванасці студэнтаў асноўнага і падрыхтоўчага аддзяленняў;
  • у перыяд дыстанцыйнага навучання паспяхова асвоіла работу на адукацыйнай платформе Teams.

Навуковая работа:

  • навуковую работу выконвае па тэме НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2020–2025 гг., ДБ 21-287) «Праграмаванне комплексных фітнес-трэніровак у фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ»;
  • па выніках папярэдняй тэмы НДР кафедры апублікавала 12 навуковых публікацый;
  • рэгулярна ўдзельнічае ў рабоце навукова-метадычных канферэнцый БНТУ;
  • мае 39 навуковых публікацый.

Павышэнне кваліфікацыі:

  • студзень–люты 2007 г. – у ІПКіПК БДУФК па праграме «Выкарыстанне сучасных тэхналогій у практыцы ФВ выкладчыкаў, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі»;
  • чэрвень 2011 г. – у ІПКіПК БДУФК па праграме «Сучасныя падыходы да арганізацыі фізічнага выхавання студэнтаў»;
  • люты–сакавік 2015 г. – у РІІТ БНТУ па праграме «Ахова працы ў сістэме адукацыі»;
  • лістапад–снежань 2015 г. – у РІІТ БНТУ па праграме «Псіхолага-педагагічнае і метадычнае забеспячэнне заняткаў па плаванні са студэнцкай моладдзю»;
  • студзень–люты 2019 г. – у РІІТ БНТУ па праграме «Арганізацыя і метадычнае забеспячэнне заняткаў па плаванні са студэнцкай моладдзю»;
  • сакавік–красавік 2021 г. – у філіяле БНТУ «ІПКіПК» па праграме «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі»;
  • студзень 2023 г. – ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».

Спартыўныя дасягненні:

  • з 1985 г. – майстар спорту СССР па мастацкай гімнастыцы;
  • з 1984 г. па 1987 г. – член зборнай каманды СССР па мастацкай гімнастыцы;
  • у 1986 г. – чэмпіёнка Першынства СССР па мастацкай гімнастыцы ў г. Валгаградзе;
  • у 1984–1988 гг. – прызёр міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборных каманд: СССР, БССР і ЦС «Дынама»;
  • суддзя па спорту 1 катэгорыі па мастацкай гімнастыцы.