Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Спецыяльнасць па адукацыі "Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці". У 2003 годзе скончыла магістратуру ў БНТУ па спецыяльнасці "Экалогія" з прысваеннем ступені магістра тэхнічных навук, у 2006 годзе скончыла аспірантуру БНТУ. Спецыяліст у галіне экалагічнага права, эканомікі, працоўнага і гаспадарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, аховы працы і тэхнікі бяспекі. Навуковы напрамак - рацыянальнае прыродакарыстанне і ахова навакольнага асяроддзя. З'яўляецца аўтарам тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне "Асновы экалогіі", вучэбных праграм па дысцыплінах "Асновы экалогіі", "Экалагічнае права", "Перспектыўныя і экалагічна чыстыя тэхналогіі ў машынабудаванні", метадычных рэкамендацый па выкананні курсавога праекта па дысцыпліне "Комплекснае кіраванне адходамі" метадычных рэкамендацый па выкананні курсавой работы па дысцыпліне "Экалагічны менеджмент", метадычных рэкамендацый для работы з абітурыентамі па вызначэнні адпаведнасці спецыяльнасцей выпускнікоў ССНУ і ПТВ, пасад і рабочых спецыяльнасцей. Мае 22 друкаваныя работы. Куратар студэнцкіх груп. Адказная па кафедры за размеркаванне і выкананне навучальнай нагрузкі.