у 1997 г. скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».
Прафесійная дзейнасць:
з 1997 г. па 1999 г. – настаўнік па фізічнай культуры СШ №138 г. Мінска;
з 1999 г. – трэнер па валейболе ў Таварыстве глухіх г. Мінска;
з 2003 г. – настаўнік па фізічнай культуры СШ №7 г. Мінска;
з 2004 г. – выкладчык кафедры фізічнай культуры і спорту БНТУ;
з 2016 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры БНТУ;
вучэбную нагрузку выконвае на асноўным вучэбным аддзяленні факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі;
у рамках напісання вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Фізічная культура» для студэнтаў БНТУ (2018 г.) удзельнічаў у распрацоўцы раздзела «Валейбол»;
распрацаваў аўтарскую методыку заняткаў спартыўнымі гульнямі са студэнтамі тэхнічных ВНУ, а таксама па карэляцыі сілавой цягавітасці дзяўчат 18–20 гадоў;
у перыяд дыстанцыйнага навучання паспяхова асвоіў работу на адукацыйнай платформе Teams.
Навуковая работа:
навуковую работу выконваў у рамках тэмы НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2016–2020 гг., ДБ 16-311): «Прымяненне сучасных напрамкаў фітнеса ў фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ»;
праводзіў маніторынг і параўнальны аналіз паказчыкаў фізічнага развіцця, функцыянальнага стану і адаптацыйнага патэнцыялу студэнтаў;
мае 6 друкаваных прац.
Павышэнне кваліфікацыі:
у 2010 г. – у ІПКіПК «БДУФК» па праграме «Фарміраванне сучасных ведаў, уменняў і навыкаў арганізацыі працэсу фізічнага выхавання ў ВНУ»;
у красавіку–маі 2014 г. – у РІІТ БНТУ па ахове працы ў вышэйшай школе;
у студзені–лютым 2019 г. – у БНТУ па праграме «Арганізацыя і метадычнае забеспячэнне заняткаў па плаванні са студэнтамі»;
красавік–май 2022 года – у філіяле БНТУ «ІПКіПК» па праграме «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі»;
студзень 2024 года – ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».
Спартыўныя дасягненні:
з 2004 г. – кандыдат у майстры спорту па валейболе;
з 2013 г. – суддзя па спорту нацыянальнай катэгорыі па валейболе;