Скончыў у 2002 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Распрацоўка карысных выкапняў». Кваліфікацыя - горны інжынер. У 2007 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата геолага-мінералагічных навук па спецыяльнасці «Палеанталогія і стратыграфія». У 2016 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Геалогія». У 2018 г. скончыў Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій БНТУ па спецыяльнасці «Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі». Кваліфікацыя – менеджэр у сферы адукацыі. На кафедры працуе з 2010 г. З'яўляецца членам экспертнай камісіі па ўнікальных геалагічных і палеанталагічных аб'ектах, сапраўдным членам Усерасійскага палеанталагічнага таварыства пры Расійскай акадэміі навук і член-карэспандэнтам Міжнароднай стратыграфічнай падкамісіі па дэвонскай сістэме. З'яўляецца спецыялістам у галіне стратыграфіі і палеанталогіі ніжне- і сярэднепалеазойскіх ападкавых утварэнняў Усходне-Еўрапейскай платформы. Асноўны напрамак навуковых даследаванняў - сілурыйская, дэвонская і раннекаменнавугальная іхтыяфаўна Беларусі і сумежных рэгіёнаў, і яе стратыграфічнае значэнне.
Чытаемыя дысцыпліны:
-Асновы геалогіі і разведка радовішчаў карысных выкапняў.
-Асновы геалогіі.
-Асновы экалогіі.
-Мінералогія і петраграфія.
-Фізіка горных парод.
-Геалогія Беларусі.
-Асновы стратыграфіі.
-Рацыянальнае выкарыстанне і ахова нетраў.
-Перспектывы асваення мінеральнай сыравіны Беларусі.
Аўтар звыш 70 навуковых артыкулаў, 32 тэзісаў дакладаў, 4 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 5 рукапісных навукова-даследчых работ, а таксама 34 кароткіх навукова-папулярных артыкулаў па палеанталогіі, апублікаваных у энцыклапедыі "Прырода Беларусі (геалагічная частка)". Мае дзесяць актаў укаранення з геалагічным эфектам у РУП "Белгеалогія" і ДП "НПЦ па геалогіі".