Скончыла з адзнакай Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт у 2012 годзе па спецыяльнасці «Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў». Кваліфікацыя горны інжынер. У 2013 г. скончыла II ступень вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Геатэхналогія (падземная, адкрытая і будаўнічая)” з атрыманнем кваліфікацыі – магістр тэхнічных навук. Займаецца даследаваннямі ў галіне прымянення лічбавых тэхналогій для вывучэння і ацэнкі горных работ.
Чытаемыя дысцыпліны:
-Кампутарныя тэхналогіі.
-Геаінфармацыйныя сістэмы ў горнай справе.
-Устойлівасць бартоў кар'ераў.
-Кіраванне станам масіва горных парод.