Мішэнская Надзея Паўлаўна

Адукацыя:

  • у 1980 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».

Прафесійная дзейнасць:

  • з 1983 г. – выкладчык кафедры фізічнага выхавання БПІ;
  • з 1994 г. – старшы выкладчык кафедры БПІ–БДПА–БНТУ;
  • вучэбную нагрузку выконвае на асноўным вучэбным аддзяленні аўтатрактарнага факультэта (АТФ);
  • адказная за спартыўна-масавую работу на АТФ, каманда якога рэгулярна займае першыя месцы сярод факультэтаў БНТУ;
  • з 1988 г. з’яўляецца трэнерам па гандболе БПІ–БНТУ, жаночая і мужчынская каманды ВНУ выступаюць на Рэспубліканскай студэнцкай універсіядзе і займаюць прызавыя месцы;
  • у рамках напісання вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Фізічная культура» для студэнтаў БНТУ (2023 г.) удзельнічала ў распрацоўцы раздзела «Баскетбол»;
  • распрацавала і ўкараніла методыку правядзення заняткаў са студэнтамі асноўнага аддзялення сродкамі кросфіту і спартыўных гульняў на аснове ўліку паказчыкаў каардынацыйных здольнасцей студэнтаў і а прабавала яе эфектыўнасць.

Навуковая работа:

  • навукова-даследчай работай займаецца па кафедральнай тэматыцы;
  • мае 7 апублікаваных навуковых прац.

Павышэнне кваліфікацыі:

  • у сакавіку–красавіку 2021 года ў філіяле БНТУ «ІПКіПК» па курсе «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі»;
  • у студзені 2023 года ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню»;
  • у красавіку 2025 года ў філіяле БНТУ «ІПКіПК» па праграме «Эфектыўныя стратэгіі ідэалагічнай і выхаваўчай работы на сучасным этапе».

Спартыўныя дасягненні:

  • майстар спорту СССР па гандболе, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі;
  • член зборнай каманды БССР (канец 70-х – пачатак 80-х), член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь (канец 80-х);
  • з’яўлялася трэнерам брамнікаў нацыянальнай жаночай каманды па гандболе; прыцягваецца да судзейства гульняў Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па гандболе, адборачных гульняў Чэмпіянатаў Еўропы і Свету.

Узнагароджана:

  • у 2020 г. – граматай Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў;
  • у 2022 г. – Ганаровай граматай рэктарата БНТУ за шматгадовую актыўную і плённую педагагічную дзейнасць, якасную падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для Рэспублікі Беларусь.