у 1980 г. паступіла ў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры;
у 1985 г. скончыла Хабараўскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».
Прафесійная дзейнасць:
настаўнік фізічнай культуры СШ №1 г. Корсакаў Сахалінскай вобласці Расійскай Федэрацыі;
інструктар ЛФК у Цэнтральнай бальніцы г. Корсакаў РФ;
з 1995 г. – выкладчык кафедры фізкультуры і спорту БДПА (г. Мінск);
з 2000 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры БНТУ;
з 2000 па 2017 гг. адказвала за спартыўна-масавую работу на факультэце энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ);
вучэбную нагрузку выконвае на асноўным аддзяленні ФЭБ;
прымала ўдзел у распрацоўцы электроннага вучэбна-метадычнага комплексу па раздзеле «Лёгкая атлетыка» ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па дысцыпліне «Фізічная культура», зацверджанай у 2018 г.
Навуковая работа:
праводзіць даследаванні па тэме «Асаблівасці выхавання агульнай цягавітасці і развіцця сілавых здольнасцей у студэнтаў асноўнага вучэбнага аддзялення ў працэсе заняткаў фізічнымі практыкаваннямі»;
праводзіць навукова-метадычную работу па тэме «Прымяненне сучасных напрамкаў фітнеса ў фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ»;
пастаянна прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях;
мае каля 30 апублікаваных навуковых прац.
Павышэнне кваліфікацыі:
асваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі «Фарміраванне сучасных ведаў, уменняў, навыкаў арганізацыі працэсу фізічнага выхавання ва ўстановах вышэйшай адукацыі» – 2014 г.;
«Актуальныя пытанні прафесійнай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу» у БНТУ ў 2019 г.;
«Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі» – філіял БНТУ «ІПКіПК» у сакавіку–красавіку 2021 г.;
у лютым 2025 года ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».
Спартыўныя дасягненні:
з 1972 па 1981 гг. займалася лёгкай атлетыкай (спрынт), член зборнай каманды БССР, неаднаразовая пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў;