Казакова Лідзія Віктараўна

Адукацыя:

  • у 1997 г. скончыла Акадэмію фізічнага выхавання і спорту па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».

Прафесійная дзейнасць:

  • з 1997 г. – выкладчык кафедры фізкультуры і спорту БДПА;
  • з 2002 г. – старшы выкладчык кафедры фізкультуры СТФ БНТУ;
  • адказная за арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы на спецыяльным вучэбным аддзяленні (СВА);
  • прымала ўдзел у распрацоўцы вучэбнай праграмы ўстаноў вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне «Фізічная культура» (раздзел «Спецыяльнае вучэбнае аддзяленне») для спецыяльнасцей БНТУ (Мінск, 2018);
  • распрацоўвае праграму заняткаў са студэнтамі 1–2 курсаў з улікам розных захворванняў шляхам маніторынгу фізічнай падрыхтаванасці і функцыянальнага стану студэнтаў, аднесеных да спецмедгрупы;
  • распрацоўвае комплексы індывідуальных заняткаў (у залежнасці ад захворванняў) для студэнтаў СВА (у тым ліку для дыстанцыйнага навучання пры рабоце на платформе Teams).

Навуковая работа:

  • праводзіць навукова-даследчую работу па кафедральнай тэматыцы;
  • мае каля 30 апублікаваных навуковых прац, у т.л. за апошнія 3 гады – 6 прац.

Павышэнне кваліфікацыі:

  • у сакавіку–красавіку 2021 года ў філіяле БНТУ «ІПКіПК» па адукацыйнай праграме «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі».

У 2020 годзе ўзнагароджана Падзякай рэктарата БНТУ.