Ярмілаў Васілій Васільевіч

Адукацыя:

  • у 1986 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».

Прафесійная дзейнасць:

  • працуе на кафедры з 1989 г. Высокакваліфікаваны педагог;
  • прымаў удзел у распрацоўцы вучэбнай праграмы УВА па вучэбнай дысцыпліне «Фізічная культура» (раздзел «Атлетычная гімнастыка») для спецыяльнасцей БНТУ. Мінск, 2019 г.;
  • займаецца распрацоўкай комплексаў развіцця сілавых якасцей у трэнажорнай зале для падрыхтоўкі студэнтаў ФММП да ўдзелу ў круглагоднай студэнцкай Спартакіядзе па сілавых відах спорту.

Навуковая работа:

  • мае 37 апублікаваных прац;
  • удзельнічае ў рабоце навукова-метадычных канферэнцый і кафедры.

Павышэнне кваліфікацыі:

  • у студзені 2019 года ў РІІТ БНТУ па праграме «Арганізацыя і метадычнае забеспячэнне заняткаў па плаванні са студэнцкай моладдзю»;
  • у сакавіку–красавіку 2021 года ў філіяле БНТУ «ІПКіПК» па праграме «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі»;
  • у студзені 2023 года ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».

Спартыўныя дасягненні:

  • кандыдат у майстры спорту па кулявой стральбе;
  • мае 1-ю трэнерскую катэгорыю і 1-ю судзейскую катэгорыю па мнагабор’і;
  • З 1989 па 2004 г. зборная каманда БПІ–БДПА–БНТУ, трэнерам якой ён быў, займала толькі 1 і 2 месцы ў Рэспубліканскай спартакіядзе ВНУ. У склад зборнай уваходзілі: 1 майстар спорту міжнароднага класа, 7 майстроў спорту, 12 кандыдатаў у майстры спорту, 15 спартсменаў 1 разраду, 20 спартсменаў 2 разраду (пачатковая падрыхтоўка). Члены зборнай каманды БПІ–БДПА–БНТУ адначасова з’яўляліся членамі зборнай каманды рэспублікі і ўдзельнікамі чэмпіянатаў Еўропы і іншых міжнародных спаборніцтваў. Працуе са зборнай камандай БНТУ па летнім і зімовым мнагабор’і (стралковая падрыхтоўка). У 2021 г. каманда заняла трэцяе месца на Універсіядзе па зімовым мнагабор’і сярод УВА Рэспублікі Беларусь.
  • Удзельнік рэспубліканскай спартакіяды работнікаў адукацыі (стральба). У 2018 г. заняў 5-е месца па більярдным спорце сярод работнікаў БНТУ, у 2019 г. – 3-е асабістае месца па настольным тэнісе, у 2020 г. – 1-е месца ў асабістым першынстве па настольным тэнісе.

Узнагароджаны Ганаровай граматай БНТУ у 2021 годзе.