Дабравешчанская Таццяна Станіславаўна

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». На катэдры працуе з 1995 году. Навуковыя напрамкі - экалагічны менеджмент, ахова атмасфернага паветра, ахова воднага басейна, абыходжанне з адходамі.

Чытае дысцыпліны:

-Экалагічная сертыфікацыя і кіраванне якасцю.

-Экалагічны менеджмент.

-Комплекснае кіраванне адходамі.

-Экалагічная палітыка і экалагічнае планаванне.

-Ацэнка жыццёвага цыкла прадукцыі.

З'яўляецца распрацоўшчыкам навучальных праграм, курса лекцый і практычных заняткаў па гэтых дысцыплінах. Мае 45 друкаваных работ (метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы і ўкараненні сістэм кіравання навакольным асяроддзем, метадычныя ўказанні па курсавым праектаванні для выкладаемых спецкурсаў "Комплекснае кіраванне адходамі", "Экалагічны менеджмент"). Куратар студэнцкіх груп. Прымае ўдзел у выкананні тэмы па Міжнародным праекце Tempus 517346-TEMPUS-1-2011-1-SE-TEMPUS-JPCR "Establishing modern master-level studies in industrial ecology".