Скончыў Беларускі Політэхнічны інстытут у 1971 годзе па спецыяльнасці «Тарфяныя машыны і комплексы». З 1971 працуе ў БПІ-БДПА-БНТУ. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці "Хімічная тэхналогія паліва і газу". У 1982 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Тэхналогія і комплекснае механізаванне распрацоўкі тарфяных радовішчаў». У 2002 годзе прысуджана вучоная ступень доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці "Узбагачэнне карысных выкапняў". У 2007 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Тэхналогія". У 2008-2009 гадах выконваў абавязкі рэктара Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій, затым прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце. З 2009 па 2022 год - начальнік кафедры горных машын. Аўтар больш за 400 навуковых і навучальных работ, у тым ліку 6 манаграфій.