у 1999 г. скончыла Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фізічная культура».
Прафесійная дзейнасць:
з 1999 г. – выкладчык кафедры фізічнага выхавання БДПА-БНТУ;
з 2006 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры СТФ БНТУ;
распрацоўвае і ўкараняе ў вучэбны працэс сучасныя методыкі правядзення заняткаў бодзіфітнесам на аснове ўліку індывідуальнага профілю фізічнай падрыхтаванасці студэнтаў інжынерна-педагагічнага факультэта (ІПФ);
у перыяд дыстанцыйнага навучання паспяхова асвоіла работу на адукацыйнай платформе Teams.
Навуковая работа:
навуковую работу выконвае ў рамках тэмы НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2020–2025 гг., ДБ 21-287) «Праграмаванне комплексных фітнес-трэніровак у фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ»; праводзіць маніторынг і параўнальны аналіз паказчыкаў фізічнага развіцця, функцыянальнага стану і адаптацыйнага патэнцыялу студэнтаў ФТУГ;
удзельнічае ў рабоце навукова-метадычных канферэнцый у рэспубліцы і ВНУ;
за апошнія 3 гады мае 2 друкаваныя працы.
Павышэнне кваліфікацыі:
у лістападзе–снежні 2019 года ва УА «РІПА» па праграме «Сучасныя тэхналогіі навучання студэнтаў»;
у сакавіку–красавіку 2021 года ў філіяле БНТУ «ІПКіПК» па праграме «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі»;
у лютым 2026 года ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».
Спартыўныя дасягненні:
майстар спорту па бодзіфітнесе;
абсалютная чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь па бодзіфітнесе 2004 года;
трэнер па бодзіфітнесе, з’яўляецца першым трэнерам, які пачаў развіваць гэты від спорту ў БНТУ;
падрыхтавала 3 кандыдатаў у майстры спорту, чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь.