2007г. – скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка з адзнакай. Спецыяльнасць - Біялогія. Хімія. Кваліфікацыя - выкладчык.
2008г. - скончыла магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Спецыяльнасць - Біялогія.
2011г. - скончыла вочную аспірантуру ў ДНУ "Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі".
2014г. – назначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавітаму маладому вучонаму.
2015г. – абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 03.01.05 – фізіялогія і біяхімія раслін.
2008 - 2025гг. - працавала ў лабараторыі біяхіміі і біятэхналогіі раслін ДНУ "Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі", з 2022 года на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.
З 2025г. – дацэнт кафедры "Інжынерная экалогія" БНТУ.
Выкладаемыя дысцыпліны:
- асновы эколага-энергетычнай устойлівасці вытворчасці;
- Абарона насельніцтва і аб'ектаў ад надзвычайных сітуацый. Радыяцыйная бяспека.
- Асновы біяхіміі і таксікалогіі раслін.
Сфера навуковых інтарэсаў:
- Экалогія, біяхімія, таксікалогія, радыяцыйная бяспека, абарона насельніцтва ад надзвычайных сітуацый.
Публікацыйная актыўнасць:
Апублікавана больш за 50 работ: артыкулы ў часопісах, якія ўваходзяць у пералік ВАК РБ, патэнт, тэхнічныя ўмовы, лабараторныя рэгламенты, матэрыялы канферэнцый.
З'яўлялася кіраўніком праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД).