У філіяле БНТУ «МГАСК» адбылося адкрыццё выставы малюнкаў прысвечаных дзіцячаму выданню – «Чытанка для маленькіх».
Мастак – Канькова-Дударэнка Святлана Аляксееўна – выкладчык першай катэгорыі.
Кніга выдадзена на замову МГА "Згуртаванне беларусаў свету" "Бацькаўшчына".
Укладальнікі: Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі.
Кніга была надрукавана і выйшла ў продаж у 2013 годзе накладам 1000 асобкаў. На сённяшні дзень у продажы не існуе. Але штучныя экзэмпляры знаходзяцца ў некаторых дзіцячых бібліятэках (Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г.Мінска ім.М. Астроўскага) і дзіцячых дамах сірот.












