Творчы «кінамарофон» слухачоў падрыхтоўчага аддзялення ФМС

Творческий «киномарафон» слушателей подготовительного отделения ФМС

На працягу гэтага навучальнага года замежныя слухачы падрыхтоўчага аддзялення ФМС здзейснілі сапраўдны творчы «кінамарофон»: яны сабралі ў сваю калекцыю практычна ўсе фільмы кінастудыі «Беларусьфільм» за апошні час.

У калекцыі слухачоў – такія стужкі, як «Адно на дваіх», «Класная», «Пераломны момант» і іншыя. Матывацыйныя, навучальныя і кранальныя гісторыі дапамагалі гледачам лепш разумець культурныя сэнсы, вучыцца ўважліваму стаўленню да герояў і знаходзіць у праглядзе важныя жыццёвыя арыенціры.

Рабяты адзначаюць тое, што на экране няма ніякай штучнай пафаснасць: усё паказана проста і па-сапраўднаму, без «прыгожвання», і таму карцінка ў кадры амаль не адрозніваецца ад таго, што яны бачаць і з чым сутыкаюцца ў Беларусі. Гэта робіць прагляд асабліва каштоўным – бо кіно становіцца не проста забаўкай, а своеасаблівым «мостам» паміж вучобай, паўсядзённым жыццём і культурай.

Беларуская кінематаграфія так спадабалася слухачам, што яны нават наведалі кінастудыю «Беларусьфільм» на экскурсіі. Хлопцы і дзяўчаты змаглі ўбачыць, як будуецца працэс стварэння кіно: як працуюць спецыялісты, як фарміруецца атмасфера будучых фільмаў і якой цяжкай працай нараджаюцца кадры, якія гледачы потым пераглядаюць зноў і зноў.

Да канца навучальнага года слухачы падрыхтоўчага аддзялення сталі сапраўднымі фанатамі беларускага кіно. Яны адзначалі, што фільмы не толькі захапляюць, але і вучаць думаць, суперажываць, пазнаваць новае – і самае галоўнае, дапамагаюць хутчэй адаптавацца ў новай для сябе культуры.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
6 верасня 2026 10:00
Интерактивные локации БНТУ развернулись на «Фестивале науки – 2026»
На площадке «Университет будущего» представители БНТУ продемонстрировали научно-технические разработки факультетов, а также организовали тематические и интерактивные зоны для гостей мероприятия.
5 верасня 2026 12:52
День белорусской письменности отмечают в стране
В БНТУ с глубоким уважением относятся к сохранению языкового наследия.