Інжынерныя класы: горназдабыўная прамысловасць

Инженерные классы: горнодобывающая промышленность

    Пра важнасць інжынернай адукацыі для мінеральна-сыравіннага комплексу эканомікі Рэспублікі Беларусь расказаў дэкан факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі Андрэй Андрэевіч Калагрыўка на сустрэчы з навучэнцамі нядаўна адкрытага 10-ага інжынернага класа сярэдняй школы №5 г. Салігорска імя Героя Савецкага Саюза У. і. Казлова (https://sch5.edus.by/).

     Для даведкі: з мэтай фарміравання ў вучняў 10-11 класаў тэхнічнага кругагляду, сістэмнага разумення зместу розных відаў інжынернай дзейнасці з 2023 навучальнага года адкрыты новы напрамак у навучанні-профільныя класы інжынернай накіраванасці, каардынатарам дзейнасці якога з'яўляецца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (спасылка на старонку інжынерных класаў БНТУ Інжынерныя класы ў БНТУ-Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт(БНТУ/BNTU). З верасня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта звыш 600 класаў і груп інжынернай накіраванасці, у якіх атрымліваюць адукацыю больш за 6,5 тыс.навучэнцаў.

      Падчас мерапрыемства школьнікі паказалі свае веды ў галіне інжынерыі, пагрузіліся ў свет горнай справы, пагутарылі са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі.

      У выніку сустрэчы навучэнцы атрымалі ўяўленне аб запатрабаваных прафесіях і варыянтах напрамкаў дзейнасці ў г. Салігорску і Салігорскім раёне.

Профориентационный отдел ФГДИЭ

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
12 лістапада 2026 17:13
В БНТУ состоялось заседание совета старост третьего курса. Какие вопросы поднимались?
Участники обсудили психологическую поддержку в коллективе, контроль посещаемости и соблюдение регламентов учебного процесса.
12 лістапада 2026 16:41
Команда БНТУ стала одним из победителей международного конкурса «Тим-лидеры»
В феврале команда от БНТУ подала заявку на участие в международном конкурсе студенческих проектов «Тим-лидеры-2026».
12 лістапада 2026 14:30
Проректор БНТУ принимает участие в заседании Китайско-белорусской ассоциации университетов
Заседание объединило представителей вузов двух стран для обсуждения перспектив межуниверситетского взаимодействия и развития образовательного сотрудничества.