НДР і НДРС
Асноўныя навуковыя напрамкі:
- механіка матэрыялаў і канструкцый;
- матэрыялазнаўства кампазітаў;
- распрацоўка метадаў і абсталявання нанадыягностыкі і сінтэзу нанаматэрыялаў для вырабаў электронікі, оптыкі, машынабудавання і прыборабудавання;
- інжынерыя паверхняў, фарміраванне малекулярна тонкіх пластоў рознага функцыянальнага прызначэння;
- распрацоўка методык даследавання структуры і фізіка-механічных уласцівасцей нанаматэрыялаў;
- распрацоўка і даследаванне газавых сэнсараў (СА, СН 4 , Н 2 ) з нізкім энергаспажываннем вырабленых з ужываннем мікраэлектронных і мікрасістэмных тэхналогій для сістэм выяўлення ўзгаранняў на ранніх стадыях, у тым ліку для партатыўных варыянтаў прыбораў;
- распрацоўка і даследаванне матрычных мікрамеханічных газавых сэнсараў з нізкім энергаспажываннем з магчымасцю дэтэктавання ад 3 да 10 розных газаў;
- распрацоўка патэнтна-чыстых канструктарска-тэхналагічных рашэнняў пры стварэнні селектыўных газавых мікрасістэм і сэнсарных сістэм тыпу "Электронны нос";
- разлік, мадэляванне і выраб мікрамеханічных адчувальных элементаў акселерометраў маятнікавага і восевага тыпаў якія працуюць у дыяпазоне паскарэнняў да 1000 g, вібрарэзанансных датчыкаў ціску і мікрамеханічных гіраскопаў для сістэм арыентацыі і навігацыі;
- даследаванне, распрацоўка і праектаванне святлотэхнічнага абсталявання транс-партных сродкаў з нязменнымі крыніцамі святла на аснове святлодыёдных тэхналогій і немалюючай оптыкі; выпрабаванні святлотэхнічнага абсталявання транспартных сродкаў (атэстат акрэдытацыі № BY/112.02.1.0.0325).
- даследаванне і распрацоўка структуры і канструкцыі пераўтваральнікаў іянізавальнай і сонечнай энергіі ў электрычную на аснове шматслойных паўправадніковых структур;
- аналіз узаемадзеяння электрамагнітных выпраменьванняў з паўправадніковымі pn структурамі і распрацоўка вымяральных пераўтваральнікаў выпраменьванняў на іх аснове.
У навукова-даследчай рабоце кафедры актыўны ўдзел прымаюць студэнты. Штогод прадстаўляюцца работы студэнтаў на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ, публікуюцца артыкулы і тэзісы дакладаў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Студэнты, якія маюць жаданне і здольнасці займацца навуковымі даследаваннямі могуць працягнуць сваю адукацыю ў магістратуры і аспірантуры.
fig1
|
fig2
|
fig3
|
fig4
|
|
У навучальнай лабараторыі «Нанадыягностыка»
|
fig5
|
fig6
|
fig7
|
fig8
|
| Лабараторныя работы па "Фізічнай хіміі" |