Спецыяльнасці
Вучэбная, метадычная і навуковая праца
Кафедра выконвае вучэбную работу на 13 факультэтах універсітэта (з усіх 14) і практычна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў па 25 спецыяльнасцях. Штогод вучобу на кафедры праходзяць каля 4 тысяч студэнтаў.
Выкладчыкі кафедры праводзяць навучанне па наступных дысцыплінах:
- Дэталі машын (для студэнтаў АТФ, МСФ, МТФ, ФДЭ, ІПФ, ФЭС, ВТФ);
- Тэорыя механізмаў і машын (для студэнтаў АТФ, МСФ, МТФ, ФДЭ, ІПФ, ФЭС, ВТФ);
- Асновы канструявання і дэталі машын (для студэнтаў ФІТР);
- Дэталі і праектаванне машын (МСФ);
- Асновы праектавання машын (МСФ);
- Ваганні ў машынах (МСФ); Механіка (ЭФ);
- Прыкладная механіка (АТФ, ФГДЭ, МТФ, ФІТР, ФТУГ, ПСФ, ФММП);
- Тэхнічная механіка (ФІТР, АТФ);
- Інфарматыка (МСФ); Інфармацыйныя тэхналогіі (МСФ) Дыягностыка машын і абсталявання (МСФ).
Па ўсіх гэтых дысцыплінах ёсць неабходная вучэбна-лабараторная база і распрацавана метадычнае забеспячэнне.