79-А СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ТЭХНІЧНАГА УНІВЕРСІТЭТА
Дата правядзення: 26-28 красавіка 2023
Прыём заявак: да 03 красавіка 2023
Форма правядзення: вочная, завочная
Працоўныя мовы мерапрыемства: руская, англійская, беларуская
Арганізатар: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
Удзел у мерапрыемстве: БЯСПЛАТНЫ
Навуковыя напрамкі секцыі "Інжынерная эканоміка":
1. Інжынерная эканоміка: тэорыя і практыка;
2. Дыягностыка і мадэляванне эканамічных сістэм і бізнес-працэсаў;
3. Павышэнне канкурэнтаздольнасці прамысловых прадпрыемстваў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі;
4. Эканамічныя драйверы інавацыйнага развіцця прамысловага прадпрыемства;
5. Сучасныя тэхналогіі вытворчых сістэм.
Мэта канферэнцыі:
падтрымка і развіццё навуковай думкі, актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці, фармаванне моладзевай інтэлектуальнай эліты.
Задачы канферэнцыі:
- Прыцягненне моладзі да навукова-практычнай дзейнасці
- Стымуляванне і падтрымка навуковай дзейнасці моладзі
- Стварэнне ўмоў для рэалізацыі інавацыйнага патэнцыялу.
