НДР і НДРС

Навукова-даследчая работа прафесарска-выкладчыцкага складу            

Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць разнапланавую навукова-даследчую работу. У цяперашні час кафедра завяршае работу над кафедральнай дзяржбюджэтнай тэмай "Фарміраванне прафесійнай культуры выкладчыка тэхнічнай ВНУ" (навуковы кіраўнік – А.В. Верамейчык), якая ўключае пяць асноўных этапаў.          

Выкладчыкі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у розных міжнародных навуковых канферэнцыях па праблемах лінгвістыкі, культуралогіі, педагогікі і методыкі выкладання замежных моў, як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. Практычным вынікам удзелу ў канферэнцыях з'яўляецца публікацыя дакладаў у адпаведных зборніках матэрыялаў.          

На кафедры рэгулярна праводзяцца пасяджэнні навукова-метадычнага семінара «Удасканаленне іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў тэхнічнай ВНУ» («Mastering Students' Foreign Language Training at Technical University»). Супрацоўнікі кафедры выступаюць з дакладамі, абмяркоўваюць праблемныя пытанні, а таксама навучальна-метадычныя дапаможнікі, якія рыхтуюцца да выдання, прымаюць рашэнні па ўдасканаленні навучальнага працэсу.          

Кафедра ажыццяўляе рэцэнзаванне навучальна-метадычных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў, студэнцкіх навуковых работ, прадстаўленых на конкурс навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь і г.д.          

Выкладчыкі кафедры пастаянна працуюць над павышэннем сваёй кваліфікацыі: праходзяць стажыроўкі ў розных ВНУ г. Мінска.  

Навукова-даследчая работа студэнтаў            

Супрацоўнікі кафедры актыўна садзейнічаюць творчаму росту і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў. Штогод у рамках дзён навукі БНТУ на кафедры праводзіцца студэнцкая навукова-тэхнічная канферэнцыя па замежных мовах. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры студэнты і магістранты рыхтуюць даклады і прэзентацыі.          

У рамках канферэнцыі працуюць 5 секцый (англійская, нямецкая, французская, іспанская і кітайская). У канферэнцыі могуць прымаць удзел усе жадаючыя. Усе студэнцкія работы і даклады рыхтуюцца на замежных мовах па актуальнай тэматыцы: лінгвістыцы, краіназнаўстве, культуралогіі, экалогіі, эканоміцы і кіраванні, мытнай справе, архітэктуры і будаўніцтве, тэхніцы, прыбора- і машынабудаванні, энергетыцы і інш. Як правіла, у дакладах удзельнікаў канферэнцыі знаходзіць адлюстраванне спецыфіка розных моўных карцін сучаснага свету, праблемы моўнай інтэрферэнцыі, тэхналогій міжкультурнай камунікацыі, аховы навакольнага асяроддзя, удасканалення метадаў будаўніцтва і многія іншыя пытанні. Лепшыя работы ўдзельнікаў публікуюцца.          

Выкладчыкі кафедры праводзяць кансультацыі па афармленні і прэзентацыі дакладаў, майстар-класы і г.д.          

На базе кафедры замежных моў функцыянуе Цэнтр развіцця навуковай творчасці студэнтаў БНТУ «Лінгвістыка і краіназнаўства».  

Асноўнымі задачамі Цэнтра выступаюць:            

1. Прыцягненне студэнтаў да выканання навукова-даследчых работ, якія выконваюцца прафесарска-выкладчыцкім саставам;          

2. Арганізацыя і правядзенне ўнутрывузаўскіх конкурсаў студэнцкіх навукова-даследчых работ, студэнцкіх навуковых канферэнцый і семінараў па напрамку дзейнасці Цэнтра;          

3. Адбор і накіраванне студэнтаў для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў у сферы лінгвістыкі і краіназнаўства.           Штогод кафедра арганізуе і праводзіць мерапрыемствы (алімпіяда па замежных мовах, Тыдзень замежных моў і замежных культур і г.д.), якія стымулююць цікавасць тых, хто навучаецца, да вывучэння замежных моў, у тым ліку і кітайскай мовы, з мэтай яе папулярызацыі сярод навучэнскай моладзі БНТУ.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 14, корпус 9
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65, корпус 18A, каб. 306
Час працы
пн-чт 8:15 – 17:30 пт 8:15 - 16.15
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 17 362-14-63
Па пытаннях атрымання даведак
+375 17 362-14-63
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 17 331-10-88
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць