Гісторыя кафедры

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў інжынернага профілю, здольных гарманічна спалучаць у сабе глыбокія веды інжынернай справы і веды замежных моў, што забяспечвае іх прафесійную мабільнасць і канкурэнтаздольнасць на сучасным рынку працы.

Такога роду падрыхтоўка з 1959 года забяспечваецца кафедрай "Замежныя мовы".

Першапачаткова ў сценах БДПА функцыянавала адзіная кафедра замежных моў у складзе якой было некалькі штатных выкладчыкаў нямецкай і англійскай моў. У 1963 годзе было прынята рашэнне аб раздзяленні кафедры замежных моў на кафедру англійскай і французскай моў і кафедру нямецкай мовы. Пазней у 1989 годзе названыя кафедры былі рэарганізаваны ў 2 самастойныя структурныя падраздзяленні: кафедра англійскай мовы (заг. каф. Хаменка С.А.) і кафедра замежных моў (нямецкая, французская і іспанская) (заг. каф. А.М. Майсейчук) . З цягам часу кафедра замежных моў была прымацавана да факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТУГ). Такім чынам, афіцыйная дата заснавання кафедры "Замежныя мовы" ў
якасці самастойнага структурнага падраздзялення - 17.10.1989 г.
(пр. № 33П).

У розны час кіраўнікамі кафедры "Замежныя мовы" былі Зянюк Н.І., Майсячук А.М, Васільева Т. І., Кузікевіч Г.П., Плашчынскі А. А. Усе яны ўнеслі значны ўклад у справу фарміравання калектыву кафедры, арганізуючы працу на належным узроўні, запрашаючы да супрацоўніцтва высокакваліфікаваных спецыялістаў, камунікабельных і творчых людзей. З 2013 года па цяперашні час пасаду загадчыка кафедры займае Верамейчык Вольга Валер'еўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

За гады працы на кафедры "Замежныя мовы" склаўся творчы і дружны калектыў, які, дзякуючы адданасці сваёй справе, адкрытасці, добразычлівасці карыстаецца заслужанай павагай.

За час функцыянавання кафедры яе колькасны склад мяняўся. Цяпер навучальны працэс забяспечваюць 15 штатных выкладчыкаў, якія перадаюць веды і вопыт студэнтам, магістрантам і суіскальнікам па курсах англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай моў. Рэалізацыя адукацыйных праграм забяспечваецца кафедрай па ўсіх спецыяльнасцях 15 факультэтаў БНТУ за выключэннем ФММП.

З моманту стварэння кафедры пільная ўвага надавалася развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы кафедры, набывалася сучаснае абсталяванне.

У цяперашні час у распараджэнні кафедры ёсць мультымедыйны лінгафонны кабінет, праграмнае забеспячэнне якога дазваляе аптымізаваць навучанне будучых інжынераў усім відам маўленчай дзейнасці (аўдзіраванне, чытанне, гаварэнне і пісьмо) і іншамоўнай камунікацыі. Студэнты, працуючы ў лінгафонным кабінеце з навучальнымі відэа-і аўдыёматэрыяламі, выконваюць заданні рознага ўзроўню складанасці, прайграваюць на практыцы разнастайныя камунікатыўныя сітуацыі.

Выкладчыкамі кафедры пастаянна вядзецца работа па паляпшэнні вучэбна-метадычнага забеспячэння навучальных дысцыплін, замацаваных за кафедрай. Аўтарскія дапаможнікі, распрацаваныя супрацоўнікамі за час існавання кафедры, уяўляюць сабой унікальны аўтэнтычны матэрыял для падрыхтоўкі студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў. Усе распрацоўкі знаходзяцца ў адкрытым доступе ў рэпазітары навуковай бібліятэкі БНТУ.

ППС кафедры прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і внузскіх навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзяцца як у БНТУ, так і за яго межамі.

На базе кафедры функцыянуе Цэнтр развіцця навуковай творчасці студэнтаў БНТУ "Лінгвістыка і краіназнаўства", у рамках дзейнасці якога штогод праводзіцца студэнцкая навукова-тэхнічная канферэнцыя, алімпіяда па замежных мовах, віктарыны, а таксама тыдзень замежных моў і замежных культур. Правядзенне такога роду мерапрыемстваў накіравана на выяўленне і развіццё ў навучэнцаў творчых здольнасцей, пазнавальнай цікавасці да вывучэння замежных моў і культуры краіны вывучаемай мовы, падтрымкі адораных студэнтаў, а таксама фарміраванне іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі будучага спецыяліста, якая дазваляе выкарыстоўваць замежную мову як сродак прафесійных і міжасобасных зносін. Разнапланавая пазааўдыторная работа па замежнай мове з'яўляецца эфектыўнай формай спаборніцтва,

Кафедра аказвае дапамогу ў арганізацыі іншамоўнай камунікацыі з прадстаўнікамі краін Лацінскай Амерыкі, Кітая, Індыі, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Іспаніі і інш. (анлайн канферэнцыі, сустрэчы, прыём дэлегацый, наведванне выставак і да т.п.), наладжана супрацоўніцтва з Інстытутам Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ.

Кафедра "Замежныя мовы" працягвае заставацца прыхільнай палітыцы адкрытасці і падтрымання культурных і навуковых сувязей, і ў далейшым будзе паспяхова развівацца, абапіраючыся на выпрацаваныя часам традыцыі, прафесіяналізм і прынцыпы каманднай працы.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 14, корпус 9
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65, корпус 18A, каб. 306
Час працы
пн-чт 8:15 – 17:30 пт 8:15 - 16.15
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 17 362-14-63
Па пытаннях атрымання даведак
+375 17 362-14-63
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 17 331-10-88
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць