Кафедра "Гандлёвае і рэкламнае абсталяванне" была створана на факультэце маркетынгу менеджменту і прадпрымальніцтва ў маі 2007 года. Цяпер кафедрай кіруе кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ермакоў Аляксей Ігаравіч.
Падрыхтоўка па спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі "Гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі" і "Вытворчасць экспазіцыйна-рэкламных аб'ектаў" забяспечвае атрыманне прафесійнай кваліфікацыі "Інжынер". Навучальны працэс уключае ў сябе вывучэнне сацыяльна-гуманітарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, паглыбленае вывучэнне замежных моў. На завяршальным этапе навучання студэнты атрымліваюць веды ў галіне разліку, канструявання, дызайну, тэхналогіі вытворчасці і мантажу абсталявання. Таксама для паглыбленай практычнай падрыхтоўкі студэнтаў на факультэце была адкрыта лабараторыя 3D-мадэліравання і прататыпіравання.
Летнія практыкі для студэнтаў праходзяць на такіх прадпрыемствах як ААТ "Гандальтэхніка" , ТАА "Камп'ютэрна-касавыя сістэмы" , ДП "Мінскрэклама" і інш.
З 2013 года на кафедры вядзецца падрыхтоўка магістрантаў на дзённай і завочнай форме навучання па спецыяльнасці "Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні" прысваеннем акадэмічнай ступені "магістр тэхнічных навук". З 2015 года дзейнічае філіял кафедры ў кампаніі ТАА "Кампутарна-касавыя сістэмы" .
Выкладчыцкі склад уключае 15 чалавек, з іх адзін доктар тэхнічных навук, 2 кандыдаты тэхнічных навук, 1 кандыдат педагагічных навук, таксама на кафедры працуюць 3 супрацоўнікі вучэбна-дапаможнага персаналу. За апошні год выкладчыкамі кафедры было выдадзена больш за 120 друкаваных работ, у тым ліку атрымана 3 патэнты на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь, апублікавана 15 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых часопісах, 7 вучэбна-метадычных выданняў.
Асноўныя напрамкі навукова-даследчай работы кафедры: распрацоўка новых канструкцый гандлёвых аўтаматаў; аптымізацыя канструкцый і пашырэнне абласцей прымянення 3D-друкарак; удасканаленне метадаў і прылад прадстаўлення рэкламнай інфармацыі; распрацоўка новых прыбораў і сістэм маніторынгу якасці рэкламных канструкцый; стварэнне новых метадаў і механізмаў для патрэб харчовай прамысловасці; тэхналогія дакладнага машына- і прыборабудавання; ультрагукавыя, іёнаплазменныя і лазерныя метады павышэння якасці прадукцыі.
Глыбокія веды тэхнікі і тэхналогіі вытворчасці дазваляюць выпускнікам спецыяльнасці працаваць на прадпрыемствах, якія займаюцца вытворчасцю, вырабам і абслугоўваннем сучасных тэхнічных сродкаў рэкламы. У адрозненні ад большасці тэхнічных спецыяльнасцяў у абавязковым парадку выпускнікі вывучаюць дзве замежныя мовы — англійскую (абавязкова) і нямецкую, французскую, італьянскую, іспанскую (на выбар). На кафедры створана творчая лабараторыя рэкламы, на якой студэнты за час вучобы ажыццяўляюць работу.
Падрыхтоўка па спецыяльнасці "Гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі" ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца толькі на факультэце "Маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва". У нашай краіне гэта першая такая спецыяльнасць. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці атрымліваюць глыбокія веды, як у галіне тэхнікі, так і ў галіне эканомікі і дызайну. Факультэт мае шырокія сувязі з найбуйнымі вытворцамі абсталявання для гандлю, што дазваляе выпускнікам ужо падчас навучанняў атрымліваць практычныя навыкі ў сферы сваёй спецыяльнасці. У адрозненні ад большасці тэхнічных спецыяльнасцяў у абавязковым парадку выпускнікі вывучаюць дзве замежныя мовы — англійскую (абавязкова) і нямецкую, французскую, італьянскую, іспанскую (на выбар). Падрыхтоўка па спецыяльнасцях праводзіцца па дзённай форме навучання.
Пасля абароны дыпломнага праекту выпускнікам кафедры прысвойваецца кваліфікацыя інжынер. Большасць дысцыплін чытаецца студэнтам з выкарыстаннем камп'ютарнай, мультымедыйнай і аргтэхнікі. Студэнты карыстаюцца паслугамі ўніверсітэцкай бібліятэкі і бібліятэкі факультэта. Пастаянна пашыраюцца магчымасці электроннай бібліятэкі. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю творчага патэнцыялу студэнтаў, якія займаюцца ўдзелам у навукова-даследчай рабоце кафедры.
Вытворчая практыка з'яўляецца неад'емнай часткай навучальнага працэсу студэнтаў па абедзвюх спецыяльнасцях. Арганізуемая кафедрай вучэбная і пераддыпломная практыка садзейнічае сумяшчэнню якаснай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, фарміруе ў студэнтаў прафесійныя практычныя веды, неабходныя для будучай работы на прадпрыемстве.