Паважаныя навучэнцы 7-11 класаў!
Ідзе рэгістрацыя ўдзельнікаў, якія жадаюць прыняць удзел у міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе школьнікаў па фізіцы ў 2025/2026 навучальным годзе. Падрабязнасці - на хатняй старонцы алімпіяды http://distolymp2.spbu.ru/olymp/ і на старонцы рэгістрацыі http://distolymp2.spbu.ru/olymp/index_reg.html .
Удзел у інтэрнэт-алімпіядзе вольны, бясплатны.
Алімпіяда арганізуецца Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам (Расійская федэрацыя) пры ўдзеле БНТУ як рэгіянальнага прадстаўніка.
Школьнікам , якія жадаюць прыняць удзел у алімпіядзе, трэба зарэгістравацца на інтэрнэт-сайце алімпіяды (спасылку глядзіце вышэй), нават калі Вы бралі ўдзел у алімпіядзе ў мінулыя гады. Мінулагоднія ўліковыя запісы працаваць не будуць. Настаўнікам, ужо зарэгістраваным летась у алімпіяднай сістэме, нанова рэгістравацца не трэба.
Пасля рэгістрацыі можна выконваць трэніровачныя заданні перад першым дыстанцыйным турам. У алімпіядзе могуць удзельнічаць усе ахвочыя, а не толькі самыя падрыхтаваныя - некаторыя заданні алімпіяды вельмі простыя, і іх можа выканаць любы навучэнец, хаця некаторыя заданні вельмі складаныя. Пры гэтым заданні на вымярэнні ў віртуальных лабараторыях часта выводзяць наперад тых, хто адстае ў вырашэнні чыста тэарэтычных задач, таму карысна паспрабаваць свае сілы.
У сувязі з наяўнасцю ў заданнях мадэляў і неабходнасці папярэдняй наладкі праграмнага забеспячэння рэкамендуемы ўдзельнікам перад пачаткам тура прайсці трэніроўкі - а часу для гэтага застаецца мала!
Удзел у дыстанцыйных турах магчымы ў любы з названых дзён з кампутара з любой кропкі свету. Але пасля пачатку праходжання даецца фіксаваны час для выканання заданняў, перарываць праходжанне нельга. Час і тэмы тураў пазначаны на старонцы:
http://distolymp2.spbu.ru/olymp/index_tours.html
Алімпіяда штогод уваходзіць у Пералік алімпіяд РСАШ, якія даюць ільготы пры паступленні ў ВНУ - у Пералік алімпіяд школьнікаў і іх узроўняў на 2022/2023 навучальны год увайшла пад нумарам 20, узровень 1. Акрамя таго, Інтэрнэт-алімпіяда школьнікаў па фізіцы атрымала статус Мінадукнавукі ад 17 сакавіка 2017 г. № Р-130) і пацвердзіла гэты статус у 2017/18-2023/24 навучальных гадах - замежныя ўдзельнікі, якія пакажуць добрыя вынікі на заключным этапе (атрымаюць дыплом або грамату за выдатныя вынікі), атрымаюць вялікія льготы пры паступленні ў СПБГУ.
Папярэдні расклад тураў алімпіяды 2025/26 навучальнага года
Дыстанцыйны тур 1: 23 - 29 лістапада 2025 г.
Дыстанцыйны тур 2: 18 - 24 студзеня 2026 г.
Заключны (вочны) тур: 14 сакавіка 2026 г. (субота)
Магчыма, як і ў мінулыя два навучальныя гады, заключны тур будзе праходзіць у рэжыме анлайн з выкарыстаннем сістэмы практорынгу (выдаленага відэаназірання). Меркаваныя пляцоўкі заключнага (вочнага) тура, калі ён усё ж такі будзе праводзіцца вочна, пазначаны на хатняй старонцы алімпіяды http://distolymp2.spbu.ru/olymp/ . Таксама магчыма арганізацыя дадатковых пляцовак там, дзе будзе шмат пераможцаў дыстанцыйнага этапу.
Аргкамітэт Інтэрнэт-алімпіяды школьнікаў па фізіцы
http://distolymp2.spbu.ru/olymp/
Для атрымання аператыўнай інфармацыі і ў сувязі з тым, што абвесткі па электроннай пошце з-за масавасці рассылак часта не даходзяць да адрасатаў, рэкамендуем Вам зарэгістравацца ў групе ВКонтакте https://vk.com/distolymp