СУПРАЦОЎНІЦТВА З ТЭХНІЧНЫМ УНІВЕРСІТЭТАМ Г. ХЕМНІЦА (ГЕРМАНІЯ)
Прафесар Зянкевіч Эдуард Іосіфавіч , прафесар кафедры « Тэхнічная фізіка » , атрымаў грант на навуковыя даследаванні ў рамках Праграмы запрошаных навукоўцаў Тэхнічнага Універсітэта г. Хемніца “ ).
Пры выкананні гранта былі атрыманы наступныя вынікі:
- на падставе эксперыментальных дадзеных і квантава-хімічных разлікаў (метад ММ+) упершыню ў свеце распрацавана якая ўзгадняецца з рэальнымі памерамі 3D мадэль квантавай кропкі AIS/ZnS (актаэдрычны сфалерытны нанакрышталь дыяметрам d=3 нм з гідралізаванай паверхняй (SH) 78 (ZnOH) 78 , салюбілізаванай 24 малекуламі глютатыёна (GSН) і абгрунтаваны марфалогія і інтэрфейсныя ўласцівасці нанаансамбляў з удзелам КТ і тэтрапірольнага макрацыкла;
- эксперыментальна і тэарэтычна ўстаноўлена, што ў нанаансамблях на аснове паўправадніковых квантавых кропак AIS/ZnS і малекул парфірынаў невыпраменьвальная рэлаксацыя эксітоннай узрушанасці абумоўлена канкурэнцыяй двух працэсаў: 1) дыполь-дыпольнага пераносу энергіі квантавая кропка® парфірын і 2) тунэляваннем умовах квантавага абмежавання.
Атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны ў нанафатоніцы (фотавальтаіка, сэнсарыка) і нанобиомедицине (распрацоўка селектыўных маркераў і фотасенсібілізатараў сінглетнага кіслароду новага пакалення для фотадынамічнай тэрапіі анкалагічных захворванняў).