Кафедра «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя» забяспечвае падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» 70 04 02 «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна»
Падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці "Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна" па дзённай і завочнай формах навучання вядзецца выпускаючай кафедрай "Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя" з 1930 года.
Выпускнікі кафедры атрымліваюць прафесійную кваліфікацыю "інжынер-будаўнік". Высокі ўзровень падрыхтоўкі інжынераў па гэтай спецыяльнасці забяспечваецца навуковым патэнцыялам супрацоўнікаў кафедры і тэхнічным аснашчэннем навучальных лабараторый. Вялікі ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў уносіць наяўнасць пры кафедры навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі будаўнічай цеплафізікі і інжынерных сістэм будынкаў.
Сферамі прафесійнай дзейнасці спецыялістаў з'яўляюцца: будаўніцтва, вытворчасць, эканоміка, адукацыя і навука. Асноўныя віды прафесійнай дзейнасці выпускнікоў: вытворча-тэхналагічная, праектна-канструктарская, мантажна-наладачная, рамонтна-эксплуатацыйная, арганізацыйна-кіраўнічая, навукова-даследчая ў галіне сістэм цяплогазазабеспячэння гарадоў, населеных пунктаў, прамысловых і камунальных прадпрыемстваў, аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, сістэм ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў.
Вялікая ўвага ўдзяляецца прыродаахоўнай і рэсурсазберагальнай накіраванасці навучання, якая дае магчымасць забяспечваць стварэнне эфектыўных тэхналогій і абсталявання экалагічна чыстых працэсаў цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі ў рэспубліканскай сістэме маніторынгу стану навакольнага асяроддзя.
Патрэба прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі ў выпускніках кафедры вялікая: колькасць заявак на размеркаванне значна перавышае колькасць выпускнікоў.