Кафедра «Фізіка» ўтворана ў 1930 г. і з'яўляецца адной са старэйшых кафедраў універсітэта.
Кафедра аб'ядноўвае спецыялістаў, якія вядуць адначасова педагагічную, метадычную і навукова-даследчую работу ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі, а таксама ідэалагічную і выхаваўчую работу сярод студэнтаў.
Кафедра праводзіць навуковую, навукова-даследчую, вучэбную і вучэбна-метадычную работы, якія адпавядаюць профілю кафедры па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў БНТУ на 2021-2025 гады, разгледжаным і зацверджаным на сумесным пасяджэнні савета БНТУ і Вучонага савета БНТУ, якія ўключаны ў пералік прылікаў даследванняў Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2020 г. № 156.
Кафедра з'яўляецца агульнаадукацыйнай і асноўная мэта яе – забеспячэнне высокай якасці навучальнага працэсу па замацаваных за кафедрай дысцыплінах, якія адпавядаюць тыпавой вучэбнай праграме для тэхнічных ВНУ. Узровень кампетэнцый работнікаў кафедры адпавядае сучасным патрабаванням Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Выкладчыкі кафедры сістэматычна прымаюць удзел у розных міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, кангрэсах у краінах блізкага і далёкага замежжа. Яны публікуюць артыкулы, навуковыя даклады тэзісы ў навуковых выданнях айчынных і замежных універсітэтаў і іншых навуковых цэнтраў. Штогод афармляюць і падаюць не менш як тры патэнты ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь.
Па выніках даследаванняў працаўнікамі кафедры вядзецца актыўная выдавецкая дзейнасць. За апошнія 5 гадоў колькасць публікацый кафедры склала больш за 150. У прыватнасці: 1 навучальны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 3 навучальныя дапаможнікі з грыфам БНТУ, 3 вучэбна-метадычныя комплексы, 64 навуковыя артыкулы і 19 патэнтаў. Распрацаваны і выдадзены тры навучальныя дапаможнікі для правядзення практычных заняткаў па курсе агульнай фізікі з улікам дзесяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў, якія даюць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць навучання на сучасным этапе. У навучальны працэс укаранёна больш за дваццаць электронных выданняў.
Кафедрай праводзяцца навуковыя даследаванні і выконваюцца распрацоўкі па наступных кірунках: «Нанатэхналогіі як інавацыйны складнік у інфармацыйным і праграмным забеспячэнні навучальнага працэсу ў ВНУ», «Перспектыўныя альтэрнатыўныя крыніцы электраэнергіі на аснове фота- і тэрмавольтаікі, якія забяспечваюць як паасобку, так і сумесна прамое пераўтварэнне святла і цяпла ў электрычнасць», «Пераўтваральнікі электрамагнітнага выпраменьвання, уключаючы высокаінфарматыўны дыяпазон, які знаходзіцца паміж ЗВЧ мікрахвалевай радыётэхнічнай і сярэдняй інфрачырвонай аптычнай абласцямі на аснове валаконнай оптыкі, паўправадніковых матэрыялаў, сегнетокерамікі і штучных асяроддзяў, так званых метаматэрыялаў.
На кафедры праводзіцца мадэрнізацыя абсталявання для забеспячэння навучальнага працэсу, навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Вучэбная база ўключае лабараторыі механікі, тэрмадынамікі і малекулярнай фізікі, лабараторыі электрычнасці, магнетызму і оптыкі, лабараторыі атамнай і ядзернай фізікі, лабараторыю навуковых даследаванняў, лабараторыю канструявання і наладкі абсталявання для фізічнага эксперыменту, а таксама лабараторыю колькаснага працэсу.
Студэнты актыўна ўдзельнічаюць у правядзенні навукова-даследчай работы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры, рыхтуюць навуковыя даклады для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, круглых сталах. За апошнія 5 гадоў больш за 10 студэнтаў сталі прызёрамі конкурсаў студэнцкіх навуковых прац.
Работнікі кафедры арганізуюць метадычнае і матэрыяльнае забеспячэнне навучальнага працэсу, падрыхтоўку падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, распрацоўку вучэбна-метадычных матэрыялаў па правядзенні ўсіх відаў навучальных заняткаў. Штогод у фізічны практыкум укараняецца 2-3 новыя або ўдасканаленыя лабараторныя работы.
Кафедра ажыццяўляе вучэбную, метадычную і навукова-даследчую работу на 5 факультэтах: ФЭС, ФДДЗЭ, ФТУГ, СФ, ФТК па вучэбнай дысцыпліне "Фізіка". На працягу года на кафедры праходзяць падрыхтоўку каля 5000 студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання. Кваліфікаваныя выкладчыкі праводзяць на высокім навукова-метадычным узроўні лекцыі, лабараторныя, практычныя, семінарскія і іншыя заняткі, прадугледжаныя вучэбнымі планамі для студэнтаў усіх форм навучання. У склад кафедры ўваходзяць прафесары, дацэнты, старшыя выкладчыкі, асістэнты, а таксама навуковы, інжынерна-тэхнічны і навучальна-дапаможны персанал.
Агульная колькасць усіх работнікаў кафедры складае 13 чалавек, у тым ліку 7 чалавек прафесарска-выкладчыцкага складу, з іх 1 доктар навук, 4 кандыдата навук і 1 магістр навук.