НДР і НІРС

Навуковая дзейнасць

Ва ўмовах узрастаючага сусветнага попыту на энергарэсурсы, росту тарыфаў на іх, а таксама пагаршэння экалогіі, скарачэння запасаў нафты, вугалю газу, асаблівае значэнне набываюць праблемы энергазберажэння. Пытанні распрацоўкі і рэалізацыі стратэгій прымянення энергазберагальных і энергаэфектыўных тэхналогій, павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергетычных рэсурсаў з'яўляюцца асноўным напрамкам і стрыжнем навуковай работы прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры.

Выкладчыкі кафедры выступаюць з дакладамі і ўдзельнічаюць у рабоце міжнародных (У Германіі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Украіне) і рэспубліканскіх канферэнцый, форумаў, семінараў, конкурсаў па тэмах навуковых даследаванняў, вынікі якіх адлюстраваны ў публікацыях (манаграфіях, зборніках навуковых прац і перыядычных выданнях) . Да выканання навуковых даследаванняў актыўна далучаюцца студэнты энергетычнага факультэта. На кафедры пад навуковым кіраўніцтвам Манцэравай Т.Ф. праходзіць падрыхтоўку аспірант вочнай формы навучання з В'етнама.

 

Студэнцкая навука

Студэнты праводзяць свае даследаванні пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры, рыхтуюць навуковыя даклады і работы для ўдзелу ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, канферэнцыях, алімпіядах.

Работы, якія штогод прадстаўляюцца на рэспубліканскі конкурс, традыцыйна атрымліваюць высокую ацэнку і ўзнагароджваюцца дыпломамі. У 2013 г. усе 6 работ, якія былі прадстаўлены для ацэнкі камісіі XX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, атрымалі заслужаныя катэгорыі, у тым ліку 3 работы былі адзначаны 1-й катэгорыяй.

Штогод студэнты кафедры прымаюць актыўны ўдзел у канферэнцыях, якія праводзяцца не толькі ў БНТУ, але і ў іншых навучальных установах Рэспублікі Беларусь і краін СНД.

У 2014 годзе студэнты нашай кафедры годна выступілі ў першай Студэнцкай Алімпіядзе па "Аналітычнай эканоміцы і прагназаванні" і былі ўзнагароджаны дыпломам.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, ул. Я.Коласа, 16, навучальны корпус № 21
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65, нав. корп. 2, а. 329
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
382-21-40
Па пытаннях атрымання даведак
382-21-40
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
382-21-09
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць