Гісторыя
Архітэктурны факультэт БНТУ з'яўляецца вядучай архітэктурнай школай і выконвае галаўныя функцыі ў частцы навукова-метадычнага забеспячэння вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай архітэктурнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Увесь навучальны, метадычны і кадравы патэнцыял факультэта арыентаваны на падрыхтоўку высокакваліфікаванага спецыяліста, здольнага вырашаць творчыя, пазнавальныя, даследчыя і практычныя задачы архітэктуры.
|

Воінаў А.П.
|

Сініцын А.І.
|

Громаў І.М.
|

Войнаў А.А.
|

Палянская Г.У.
|
| заснавальнік архітэктурнай школы 1952 г. |
дэкан АФ 1970-1981 г.г.
|
дэкан АФ 1981-1985 г.г. |
дэкан АФ 1985-1995 г.г. |
дэкан АФ 1995-2004 г.г.
|
Гісторыя беларускай архітэктурнай школы ўзыходзіць да 1946 года, калі на будаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута была створана кафедра "Архітэктура". Выкладчыкі - архітэктары А.П. Воінаў, прафесар, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, член-карэспандэнт АН БССР і правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, Заслужаны будаўнік БССР; В.І. Гусеў, дацэнт, Заслужаны архітэктар БССР; Ю.М. Ягораў, доктар мастацтвазнаўства, прафесар і Н.М. Макляцова, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, заклалі першы камень у падмурак нацыянальнай архітэктурнай адукацыі ў цяжкі час - час пасляваеннага аднаўлення Беларусі. Дзякуючы іх намаганням у верасні 1952 года на будаўнічым факультэце адкрылася архітэктурнае аддзяленне, адбыўся першы набор студэнтаў.
У 1954 годзе была створана кафедра "Малюнак, жывапіс, скульптура", загадчыкам якой стаў Народны мастак БССР І.А. Ахрэмчык.
У 1969 г. адкрыліся кафедры "Горадабудаўніцтва" (загадчык - В.А. Кароль, Народны архітэктар СССР, правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР, Заслужаны будаўнік БССР) і "Тэорыя і гісторыя архітэктуры" (загадчык - В.А. Чантурыя доктар архітэктуры, прафесар).
У 1970 годзе адкрыўся архітэктурны факультэт, дэканам якога быў абраны А.М. Сініцын, Заслужаны будаўнік БССР.
У 1977 г. пачала работу кафедра "Архітэктура прамысловых будынкаў", загадчыкам якой стаў У.І. Анікін кандыдат архітэктуры, дацэнт (з 1999 г. гэтая кафедра носіць назву "Архітэктура вытворчых аб'ектаў і архітэктурныя канструкцыі"). А зусім нядаўна, у 2002 годзе створана кафедра "Дызайн архітэктурнага асяроддзя".
Сёння на архітэктурным факультэце БНТУ налічваецца 75 чалавек прафесарска-выкладчыцкага саставу, у тым ліку 8 дактароў архітэктуры, 28 кандыдатаў навук. Шэраг выкладчыкаў прайшлі стажыроўку ў Вялікабрытаніі, Галандыі, ЗША, а таксама Расіі, Украіне, Эстоніі.
Пры факультэце створаны адзіны ў краіне Савет па абароне дысертацый на суісканне вучоных ступеней доктара і кандыдата архітэктуры Д 02.05.15. па спецыяльнасці 18.00.05 "Архітэктура будынкаў, збудаванняў, гарадскіх і сельскіх паселішчаў, міжселеных тэрыторый".
Структура архітэктурнага факультэта прадстаўлена шасцю кафедрамі :
- «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў» (загадчык - С.А. Сергачоў, доктар архітэктуры, прафесар);
- "Горадабудаўніцтва" (загадчык - Г.А. Патаеў, доктар архітэктуры, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь),
- "Архітэктура вытворчых аб'ектаў і архітэктурныя канструкцыі" (загадчыца - доктар архітэктуры, прафесар Я.Б. Марозава),
- "Дызайн архітэктурнага асяроддзя" (загадчыца - дацэнт А.А. Літвінава, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне")
- "Тэорыя і гісторыя архітэктуры" (загадчык - доктар архітэктуры, дацэнт В.Ф. Марозаў),
- «Малюнак, жывапіс і скульптура» (загадчык - прафесар М.У. Кірэеў).
З іх першыя чатыры кафедры з'яўляюцца выпускаючымі. Апошнія дзве забяспечваюць агульную базавую падрыхтоўку.
Цяпер на архітэктурным факультэце БНТУ навучаецца каля 1000 студэнтаў. З 2002 г. ажыццяўляецца падрыхтоўка магістраў архітэктуры на аснове паглыбленай навуковай і навукова-праектнай спецыялізацыі.
Стрыжань навучання архітэктараў - выкананне імі заданняў у рамках дысцыпліны "Архітэктурнае праектаванне". Яе вывучэнне пачынаецца з першага семестра і завяршаецца выкананнем дыпломнага праекта. Навучальны працэс і вучэбнае архітэктурнае праектаванне цесна ўвязваюцца:
- з рэальным праектаваннем - шляхам прыцягнення студэнтаў у рамках навучальнага працэсу да выканання заказаў праектных арганізацый, дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый;
- з навуковымі даследаваннямі - шляхам асваення ўсімі студэнтамі даследчых методык у рамках навучальных дысцыплін, а таксама прыцягнення найбольш здольных студэнтаў навуковай рабоце кафедр;
- з разнастайнымі міжнароднымі кантактамі студэнтаў і выкладчыкаў, як у рамках, так і па-за рамкамі навучальнага працэсу.
За ўсю гісторыю існавання архітэктурнага факультэта было падрыхтавана больш за 4,1 тысячы архітэктараў, у тым ліку каля 600 для замежных краін - Венгрыі, В'етнама, Егіпта, Ірана, Йемена, Кеніі, Кітая, Конга, Кубы, Кувейта, Лівана, Лівіі, Мадагаскара, Марока, Мазамбіка, Манголіі, Непала, Нікарагуа, Перу, Сірыі, Танзаніі і іншых. Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ займаюць вядучыя пасады ў розных праектных і навукова-даследчых арганізацыях, органах дзяржаўнага кіравання архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасцю. За перыяд існавання архітэктурнага факультэта падрыхтавана больш за 4000 архітэктараў, у тым ліку каля 600 - для замежных краін. На факультэце працуюць 75 выкладчыкаў, з іх 8 дактароў і 26 кандыдатаў архітэктуры; тут вучацца каля 1000 студэнтаў.