Выпускнікі

Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч

Нарадзіўся ў 1944 г. Скончыў БПІ ў 1968 г. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (2004, 2007). Працаваў у праектных інстытутах "Белдзяржпраект" і "Мінскпраект", быў начальнікам архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Мінгарвыканкама. З 1998 г. - кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Асноўныя работы:
у Брэсце – археалагічны музей "Бярэсце" (1972–1976); у Мінску - кінатэатр "Масква" (1976-1980), комплекс Акадэмгарадка АН БССР па вул. Жодзінскай (1976–1983), чыгуначны вакзал з падземным узроўнем і комплексным добраўпарадкаваннем прывакзальнага пляца (1992–2001), будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2005), шматфункцыянальны комплекс у межах вуліц Вакзальная-Талстога, комплекс будынкаў ААТ «Белгазпрамбанк». Узнагароджаны Гран-Пры Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (2001, 2007 гг), Гран-Пры міжнароднага фестывалю архітэктуры (Масква, 2000).

 

Даніленка Уладзімір Фёдаравіч

Нарадзіўся ў 1950 г. Скончыў БПІ ў 1972 г. Працаваў у праектным інстытуце "Белдзяржпраект" (1972-1979), з 1979 г. па цяперашні час - у OAO "Інстытут "Мінскграмадзянпраект". Адначасова з 1991 г. - дырэктар персанальнай творчай майстэрні.

Асноўныя працы:
Рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці (1979–1985), храмавы комплекс у гонар абраза Божай Маці "Усіх тужлівых Радасці" і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў Мінску (1992–1999), Дом культуры ў Маладзечне (1986–1988), Свята-Еўфрасіньеўская Івянцы (1995), Хрыста-Калядны праваслаўны комплекс у Салігорску (1996–2000, 2008-2017), царква ў гонар абраза Божай Маці “Збавіцельніца” ў Жодзіне (1997–1998), Рэспубліканскі гарналыжны , (2004–2005), рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Азёрны” (2005–2006), праваслаўныя храмы ў Мінску: “У імя Жываначальнай Тройцы” (2000-2010), “ Богаяўлення Хрыстова” (2008-2018), “ іконы Божай Маці Няўпіваемая Чара” (2012-2015); інжынерны корпус трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна (2015-2017), храм Іаана Хрысціцеля ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна (2017-2018). У благаславенне за працу на славу Святой Праваслаўнай Царквы ўзнагароджаны: Патрыяршай Граматай Аляксія II (1995 г.); двума медалямі Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага (2007 і 2010 гг.).

Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1945 г. Скончыў БПІ ў 1968 г. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (2004, 2007). У 2013 годзе ўдастоены звання лаўрэата ганаровага прыза "Дойлід Беларусі". Працаваў у праектным інстытуце "Белдзяржпраект" (з 1974 г. – галоўны архітэктар праектаў); з 1988 і ў 1990-я гг. - галоўны архітэктар інстытута "Мінскпраект", з 1990 г. - кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Асноўныя работы:
Лячэбны корпус санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі (Літва, 1973), археалагічны музей "Бярэсце" ў Брэсце (1972–1976), будынак Тэатра драмы і камедыі ім. В. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску (1977); у Мінску - кінатэатр "Масква" (1976-1980), архітэктурна-скульптурны комплекс "Мінск - горад-герой" (1985); вучэбна-лабараторны корпус інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі на пр. Незалежнасці (1986), комплекс чыгуначнага вакзала з падземным узроўнем з комплексным добраўпарадкаваннем прывакзальнага пляца (1992–2001); адміністрацыйны будынак "Белпалэнерга" (2000), Шаўчэнкаўскі сквер і помнік Т. Шаўчэнкі (2002), будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і помнік Ф. Скарыну перад ім (2005), музей Вялікай Айчыннай Вайны (2014 г.).

Корбут Аляксандр Іосіфавіч

Нарадзіўся ў 1952 г. Скончыў БПІ ў 1974 г. Працаваў у праектных інстытутах "Белкалгаспраект", "Мінсксельбудпраект" (1987–1990 гг. – галоўны архітэктар). З 1992 г. - кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1990 па 2002 г. - віцэ-прэзідэнт, з 2003 г. - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз архітэктараў".

Асноўныя працы:
Эксперыментальны пас. Жамчужны Баранавіцкага (1980–1987), пас. Чысць Маладзечанскага (1982-1995), бізнес-цэнтр "ХХI стагоддзе" ў Мінску (1993-1994), жылы пасёлак РАТ "Газпром" у Дамадзедаўскім р-не, Расія (1996-2000), пас. Белавусава для РАТ "Газпром" у Нарафамінскім р-не, Расія (1996-2002); у Менску: гандлёвы цэнтр па вул. Някрасава (2003), бізнес-цэнтр "Кравіра" (2007), адміністрацыйны будынак па вул. Машэрава (2006), жылы квартал шматкватэрных шматпавярховых дамоў па вул. Алібегава (2006-2008), гасцініца "Славянская", жылы комплекс "Залаты маёнтак" (2002-2009). Ганаровы член Інстытута амерыканскіх архітэктараў (ЗША, г. Чыкага, 2004), прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2005), з 2009 г. віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі Саюзаў архітэктараў краін СНД. Узнагароджаны нагрудным знакам "Ганаровы будаўнік" (2009), Ганаровымі граматамі Мінбудархітэктуры РБ (2011, 2012); Мінгарвыканкама (2009, 2012).

Левін Леанід Мендзялевіч

(1936-2014). Скончыў БПІ ў 1960 г. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988), лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2003). Працаваў у праектным інстытуце "Мінскпраект" (1960–1998), з 1998 г. – кіраўнік творчай майстэрні.

Асноўныя работы:
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" (1968), павільён ВДНГ Беларусі (1968), будынак гаркама КПБ (1979), станцыі метро "Плошча Леніна" (1984) і "Няміга" (1990); праект дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтра (1970–1975), праспекта Машэрава (1980-я), рэканструкцыя і добраўпарадкаванне Траецкага прадмесця (1980–1986) у Мінску; "Шталаг-342" у Маладзечне (1990); помнікі Я. Купалу і Я. Коласу (1972), ахвярам мінскага гета на пл. Юбілейнай (1998–2000) у Мінску, князю Давіду ў Давід-Гарадку (2000), дзецям, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне і ад Чарнобыльскай катастрофы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на (2006); ахвярам Халакосту ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на (2004).

Маскалевіч Леанард Віктаравіч

Нарадзіўся ў 1936 г. Скончыў БПІ ў 1961 г. Заслужаны архітэктар БССР (1985). Працаваў у праектных інстытутах "Брэстграмадзянпраект", "Мінскпраект", у апараце ЦК КПБ. З 1975 г. - намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, адначасова (з 1989 г.) - кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. У 1993-1999 гг. - дарадца па архітэктуры і будаўніцтве Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ.

Асноўныя працы:
у Брэсце - Дом палітасветы (1964), комплекс інжынерна-будаўнічага інстытута (у суаўт., 1965), жылыя 10-павярховыя дамы па вул. Маскоўскай (у суаўт., 1964–1975); Палац культуры ў калгасе "Савецкая Беларусь" Камянецкага р-на (1968); у Мінску – пансіянат Савета Міністраў Беларусі на Заслаўскім вадасховішчы (1968), комплекс Мінскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры (1977), музычнае вучылішча ім. М. Глінкі (1975), павільён міжнародных выставак (1988), Палац Рэспублікі (1999), жылыя дамы па вул. М. Багдановіча з крамай "Несцерка" (1975), серыя тыпавых праектаў жылых дамоў і блок-секцый для малых гарадоў Беларусі (1984), забудова квартала па пр. Дзяржынскага - вул. Алібегава - пр. Газеты "Праўда" (2000-я), комплекс жылых дамоў з убудаванымі памяшканнямі на рагу вуліц Някрасава - Л. Бяды ў Мінску і інш.

Рондэль Валерый Раўлевіч

Нарадзіўся ў 1951 г. Скончыў БПІ ў 1973 г. З 1973 г. па цяперашні час працуе ў OAO «Інстытут «Менскграмадзянпраект». З 1990 г. - галоўны архітэктар праектаў і кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Асноўныя работы:
Дзіцячы цэнтр-прафілакторый "Ракета" ў Ждановічах Мінскага р-на, Лядовы палац з рэканструкцыяй парка і бульвара ў Салігорску; у Мінску: водна-трэніровачны комплекс па вул. Герояў 120-й дывізіі, 15-павярховы жылы дом на скрыжаванні вул. Жукоўскага і Магілёўскай, 17-павярховы жылы дом на вул. Л. Бяды, 12-павярховы жылы дом па вул. Гвардзейскай, вышынны шматфункцыянальны комплекс "Славянскі квартал", комплексны жылы дом "Катамаран" па вул. Чарвякова. За праекты жылых і грамадскіх будынкаў узнагароджаны дыпломамі СА РБ (1991 - 1996, 1998, 2000, 2001, 2005).
Аўтар ландшафтна-раслінна-экалагічнай канцэпцыі ў архітэктуры і распрацаваных творчых тэм зялёнай архітэктуры. Аўтар артыкулаў па развіццю ідэі экалагічнай канцэпцыі ў архітэктуры.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г.Мінск, пр.Незалежнасці, 65, корпус 1
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65, навучальны корпус 1, к. 452
Час працы
пн-чт 08:15 – 17:30, пт 08:15 – 16:15 обед: 13:00 – 14:00
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 (17) 293-96-77
Па пытаннях атрымання даведак
+375 (17) 293-96-63
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 (17) 293-93-00
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць