Віншаванні

Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі віншуе са Святам працы!

Свята 1 Мая аб'ядноўвае мільёны людзей як сімвал сацыяльнай справядлівасці і азначае, што праца кожнага з нас мае вялікае значэнне і з'яўляецца асновай росквіту роднай Беларусі.

Мы выказваем падзяку работнікам галіны адукацыі і навукі, ветэранам за адданасць справе, досвед, прафесіяналізм, працавітасць, творчасць. Прафсаюз заўсёды гатовы дапамагчы і падтрымаць вас у вырашэнні любых пытанняў, якія закранаюць вашыя правы і інтарэсы. Толькі разам мы можам дасягнуць высокіх вынікаў і зрабіць наш уклад у развіццё краіны яшчэ больш значным і важным. Жадаем вам мірнага неба над галавой, дабра, дабрабыту і цудоўнага настрою!

 З павагай, старшыня Прафсаюза Таццяна Якубовіч

***

Паважаныя калегі!

Віншуем Вас са Святам працы 1 ТРАЎНЯ!

Усе мы працуем на карысць нашай краіны, роднага горада і сваіх сем'яў. Жадаем вам ніколі не баяцца працы, ніколі не сумнявацца ў сваіх сілах, ніколі не спыняцца на паўдарогі да пастаўленай мэты. Жадаем поспехаў, адкрыццяў, ідэй, дасягненняў, прарываў, новых магчымасцяў і інтарэсаў. І заўсёды памятаць, што пасля плённага дня і стараннай працы належыць добры адпачынак для душы!

 Міру, дабра, дабрабыту Вам, Вашым родным і блізкім!

З павагай, старшыня ППА работнікаў БНТУ Ірына Вахціна

***

❤️ Ад імя старшыні ППА работнікаў БНТУ Вахцінай Ірыны Сяргееўны і ўсяго прафкама віншуем цудоўных жанчын са святам!

🌷 Няхай 8 сакавіка ў вас у сэрцы паселіцца радасны, вясновы настрой і застанецца там на ўвесь год!
🌷 Хай кружыцца галава ад увагі і кампліментаў мужчын, няхай выконваюцца жаданні, надзеі і мары!
🌷 І няхай вашыя блізкія радуюць вас сёння і кожны дзень сваёй пяшчотай, увагай, клопатам і любоўю!

***

❤️ Дарагія мужчыны!
⭐️⭐️⭐️ Распраўце свае мужныя плечы, адкрыйце шырэй свае высакародныя душы, каб усе якія вінцяць да вас сёння віншаванні дасягнулі сваёй мэты! Каб добрыя пажаданні пачалі спраўджвацца адразу ж пасля таго, як прагучалі, а жаночыя ўсмешкі зараджалі сэрцы радасцю! 
❤️ З 23 лютага!

***

Ад імя прафкама віншуем усіх тых, для каго навука з'яўляецца прызваннем, з прафесійным святам - Днём беларускай навукі !

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых ідэй, адкрыццяў і вынаходстваў, навуковых поспехаў і невычэрпнай творчай энергіі!

***

💐 Прафкам віншуе ўсіх Таццян, а таксама ўсіх студэнтаў, былых і сапраўдных, з Таццяніным днём

🌟 Жадаем натхніцца на цэлы год, каб тварыць, марыць і любіць! Поспеху ў вучобе, рабоце і па жыцці!

Супрацоўнікі
220013, Мінск, пр-т Незалежнасці, 65, 2 эт., пакой. 249
Час працы
8:15 – 17:30
Супрацоўнікі
Кантакты
+375 17 363-77-21
Усе кантакты
Перайсці
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць