✔️ 2024 год-год справаздачна-выбарчай кампаніі прафсаюза
На працягу 2024 года па ўсёй Рэспубліцы Беларусь пройдзе справаздачна-выбарная кампанія Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Для даведкі: дадзеная кампанія-экзамен для прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў: падводзяцца вынікі працы за 5 гадоў, ацэньваецца эфектыўнасць грамадскага кантролю па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў, плануецца праца на наступны перыяд.
Тэрміны правядзення справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый у (цэхавых) прафсаюзных арганізацыях БНТУ (ЦПА) вызначаны са студзеня па май 2024 года.
У кастрычніку пройдзе справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНТУ.
На справаздачна-выбарных сходах і канферэнцыях заслухоўваецца справаздача старшыні ЦПА аб рабоце прафсаюзнага бюро за перыяд з лістапада 2019 года па цяперашні час, абіраецца старшыня ЦПА, яго намеснік, грамадскі інспектар па ахове працы і фармуецца склад прафбюро. Таксама сход / канферэнцыя ЦПА дэлегуе свайго прадстаўніка ў склад прафкама і дэлегатаў на справаздачна-выбарную канферэнцыю ППО работнікаў БНТУ на ўвесь тэрмін паўнамоцтваў прафкама.
***
Інструкцыя па правядзенні справаздач і выбараў
Парадак вядзення сходу (канферэнцыі) (узор)
Пратакол цэхавай арганізацыі (узор)
Рэкамендацыі па падрыхтоўцы і правядзенні справаздач і выбараў