Ушанаванне выпускнікоў інжынерна-педагагічнага факультэта 2022 года

Ушанаванне выпускнікоў інжынерна-педагагічнага факультэта 2022 года

У пятніцу, 1 ліпеня 2022 года, у актавай зале Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік» прайшло ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам дзённай формы навучання спецыяльнасцяў «вакуумная і кампрэсарная тэхніка» і «прафесійнае навучанне (па напрамках)» інжынерна-педагагічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У той сонечны і цудоўны дзень дыпломы атрымалі 48 выпускнікоў 4-го курса і 10 выпускнікоў 5-га. Віншаванні і запаветныя кніжачкі аб сканчэнні другой ступені вышэйшай адукацыі таксама атрымалі 3 магістранты факультэта. Павіншаваў яшчэ ўчарашніх студэнтаў з паспяховым сканчэннем універсітэта, выказаў словы падзякі прафесарска-выкладчыцкаму складу, а таксама бацькам студэнтаў, дэкан інжынерна-педагагічнага факультэта Аляксей Анатольевіч Дробыш.

Паважаныя выпускнікі! Дарагія калегі! Зараз ужо ў поўнай меры калегі. Гэта асаблівы дзень для ўсіх нас, таму што гэта дзень, які падводзіць вынік нашай працы на працягу некалькіх гадоў. Гэта былі няпростыя гады для вас, гэта былі няпростыя гады для нас, але я спадзяюся, што гэта былі шчаслівыя гады. Самае галоўнае, што ў вас зараз ёсць выдатныя ўменні, веды, навыкі, якія зможаце перадаць навучэнцам, фармуючы гарманічную асобу грамадзяніна нашай цудоўнай краіны. Выхоўваючы і навучаючы маладое пакаленне, вы ствараеце будучыню нашай краіны, і гэта будучыня шмат у чым залежыць ад вас. Якую вы закладзеце аснову, падмурак, якая будзе база, такім і будзе вынік. Наш інжынерна-педагагічны факультэт упэўнены, што вы атрымалі ў сценах універсітэта ўсё, што неабходна для паспяховай працы, далейшага прафесійнага і асобаснага росту. Вы малайцы, прыгожыя, энергічныя! Памятайце, што ваша адукацыя на гэтым не заканчваецца, бо адукацыя – гэта дарога даўжынёю ў жыццё. Мы вучымся ў выкладчыкаў, калег, сваіх вучняў, адно ў аднаго, і гэты працэс бясконцы. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт заўсёды адкрыты для вас. Мы чакаем вас на наступным узроўні вышэйшай адукацыі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх, і будзьце здаровыя!

З віншавальным словам выступілі намеснік дэкана інжынерна-педагагічнага факультэта Юлія Іванаўна Суша, загадчык кафедры «Прафесійнае навучанне і педагогіка», кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Эдуард Міхайлавіч Краўчэня, часова выконваючага абавязкі загадчыка кафедры «Вакуумная і кампрэсарная тэхніка» Кацярына Пятроўна Арлова, загадчык кафедры «Тэхналогія і методыка выкладання», кандыдат тэхнічных навук Таццяна Яўгенаўна Еўтухова.

Першым уступнае слова прамовіў намеснік дэкана па завочнай форме навучання, куратар групы 10903618 Ірына Уладзіміраўна Ігнатковіч, якая пажадала маладым спецыялістам знайсці годную працу, пабудаваць хуткую кар'еру і не забываць родны інжынерна-педагагічны факультэт. Акрамя таго, яна прапанавала дапамогу ўсім, хто будзе ў ёй мець патрэбу.

– Калі ж жадаеце падоўжыць свае студэнцкія гады і атрымаць глыбейшыя веды ў навукова-педагагічнай дзейнасці, то паступайце ў магістратуру на ІПФ, а потым у аспірантуру. Калі вы не хацелі вучыцца, мне даводзілася вас узбадзёрваць, кажучы што вышэйшая адукацыя неабавязковая. Дзякуй за вашу адказнасць, спагадлівасць, за тое, што вы заўсёды былі цікаўнымі студэнтамі, якія хацелі нешта даведвацца і спасцігаць.

Права на ўручэнне дыпломаў было дадзена кафедры «Прафесійнае навучанне і педагогіка». Са словамі на дарогу выступіў Эдуард Міхайлавіч Краўчэня.

– Мне было прыемна працаваць з вамі на працягу чатырох гадоў навучання. Кожны з вас у сценах факультэта раскрыў свае ўнікальныя магчымасці, паказаўшы пры гэтым высокія вынікі. Многія з вас, якія тут сядзяць, з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, вашы подзвігі будуць заўсёды ў памяці нашага інжынерна-педагагічнага факультэта. Тут вы знайшлі сапраўдных сяброў, з якімі вы вучыліся, і вы будзеце беражліва гэта сяброўства захоўваць і несці праз гады. За час навучання вам трэба было прайсці складаныя выпрабаванні, пачынаючы ад абароны курсавога праекта да здачы нялёгкага прадмета, але вы з гэтым справіліся на выдатна. Пакінуўшы парог факультэта, вы для мяне застанецеся назаўжды дзецьмі. Маючы велізарны педагагічны жыццёвы досвед, я вам перадаваў яго як дзядуля сваім унукам. У любую складаную хвіліну мы былі з вамі разам. Заўсёды гатовы былі падтрымаць, дапамагчы, падказаць патрэбны напрамак. Зараз вам трэба будзе актыўна працаваць і рабіць магчымае і немагчымае каб дабіцца поспехаў. Я дзякую вам, вашым бацькам за тое, што абралі наш інжынерна-педагагічны факультэт, і думаю, што вы не пашкадавалі аб сваім выбары. Хай дзверы з гэтай залы стануць для вас варотамі ў новае паспяховае жыццё.

Далей студэнты атрымалі свае запаветныя дыпломы па кафедрах, на якіх вучыліся. Так, 14 дыпломаў былі ўручаны студэнтам Кацярынай Пятроўнай Арловай, якая адзначыла працавітасць выпускнікоў, пажадала ім поспехаў у рэалізацыі далейшых планаў. 

Паважаныя выпускнікі, вы атрымалі дакумент, дзе ў лічбах прадстаўлены вашыя веды па розных дысцыплінах. А за гэтымі лічбамі былі і слёзы радасці, і слёзы гора, можа у кагосьці і бяссонныя ночы. У мінулым засталіся канспекты, іспыты, залікі, час, праца ў бібліятэцы і інтэрнеце.

Дыпломы ўручала і кафедра «Тэхналогія і методыка выкладання». З віншавальнай прамовай выступіла Таццяна Яўгенаўна Еўтухова.

Выпускнікі і іх бацькі сёння перажываюць адзін з найважнейшых дзён у сваім жыцці. Выкладчыкі, работнікі кафедры і факультэта ў цэлым, напэўна, сумуюць, таму што сыходзяць таленавітыя студэнты, якія правучыліся тут чатыры гады, якія сталі часткай вялікай і дружнай факультэцкай сям'і. Упэўнена, інжынерна-педагагічны факультэт і выкладчыкі назаўжды застануцца ў вашых сэрцах, і вы з цеплынёй і трапятаннем будзеце ўспамінаць гады, праведзеныя тут. Па ацэнках даследчыкаў, мы з вамі будзем змяняць прафесіі некалькі разоў, таму базавыя веды, атрыманыя ў ўніверсітэце, спатрэбяцца нам, каб разумець новыя прафесіі і інфармацыйныя тэхналогіі, якія будуць з'яўляцца.

Выпускнікі таксама выказалі падзяку выкладчыкам інжынерна-педагагічнага факультэта. 

Узяты першы бар'ер, першая вышыня, першая прыступка да дарослага жыцця. Мы з гонарам трымаем дыплом выпускніка БНТУ. Вучоба ў вядучай ВНУ краіны застанецца адной з яркіх старонак у нашым жыцці, каштоўны вопыт, веды стануць апорай для нас у будучым жыцці. Вялікі дзякуй усяму прафесарска-выкладчыцкаму складу факультэта: Аляксею Анатольевічу Дробышу, Сяргею Анатольевічу Івашчанку, Эдуарду Міхайлавічу Краўчэне, Ірыне Уладзіміраўне Ігнатковіч, Юліі Іванаўне Сушы, Яўгену Пятровічу Дзірвуку, Вікторыі Маратоўне Камароўскай. За спінай засталіся гады студэнцкага жыцця, вясёлага, шчаслівага, напоўненага радасцю адкрыццяў і незабыўных сустрэч. Гэты выдатны час, непаўторныя моманты жыцця на доўгія гады захаваюцца ў душы кожнага з нас. Заўтра менавіта мы будзем памнажаць славу і прыгажосць нашай краіны, вырашаць галоўныя задачы, рэалізоўваць новыя ідэі. Дзякуй за лепшыя студэнцкія гады роднаму факультэту, за атмасферу добразычлівасці і ўзаемапавагі. Мы шчыра ўдзячныя нашаму любімаму куратару Ірыне Уладзіміраўне Ігнатковіч і выкладчыкам, якія навучылі нас спраўляцца з цяжкасцямі, быць лідэрамі, вымавіў выпускнік (гр. 10903618) Вадзім Гіль.

У час навучання многія студэнты займаліся навуковымі даследаваннямі. Лепшыя навучэнцы былі ўзнагароджаны падзякамі за выдатную вучобу, актыўны ўдзел у грамадскім і спартыўным жыцці. За добрае выхаванне дзяцей падзячнымі пісьмамі былі адзначаны бацькі.

Напрыканцы мы пагутарылі з выпускнікамі і даведаліся пра іх ўражанні ад навучання на інжынерна-педагагічным факультэце.

Вікторыя Рачыцкая (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (энергетыка)»): «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт загартаваў мяне і сапраўды даў вялікі штуршок у жыццё. Мне заўсёды было прыемна адчуваць сябе студэнтам, а цяпер ужо і выпускніком такога велічнага ўніверсітэта. Дзякуючы БНТУ я адкрыла ў сабе любоў да навучання, а дзякуючы майму факультэту і любоў да выкладання. Несумненна, універсітэт і факультэт паклалі трывалую аснову маім навыкам спецыяліста, якія я планую ўдасканальваць у будучыні. Мусіць, адным з ключавых момантаў падчас навучання на ІПФ магу адзначыць выкладчыцкі склад дадзенага факультэта. З нас рабілі выкладчыкаў сапраўдныя майстры сваёй справы, на якіх хочацца раўняцца. Факультэт для мяне стаў сапраўднай сям'ёй, я тут здабыла не толькі карысныя педагагічныя навыкі, але і сяброў, настаўнікаў па жыцці і проста добрых людзей, якіх ніколі не хачу забываць, але хачу заўсёды падтрымліваць сувязь, нягледзячы на завяршэнне навучання».

Аляксандра Валахановіч (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (энергетыка)»): «Інжынерна-педагагічны факультэт стаў для мяне цікавым жыццёвым вопытам. Галоўным плюсам для мяне з'яўлялася магчымасць навучання і інжынерным, і педагагічным дысцыплінам, што ўзбагаціла мой жыццёвы вопыт і ў цэлым пашырыла кругагляд. Удзячная выдатным выкладчыкам, з дапамогай якіх было камфортна вывучаць такія розныя па накіраванасці дысцыпліны. І, вядома, радая, што сустрэла шмат цікавых людзей, з якімі я правяла 4 гады свайго жыцця».

Ілля Філеня (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (інфарматыка)»): «Інжынерна-педагагічны факультэт – гэта па-свойму асаблівы факультэт. Многія яго, як па мне, недаацэньваюць за кошт педагагічнага ўхілу, што, на маю думку, няправільна. Спрачацца не буду, часам, педагогіка надакучвала, але яна ж і прыўносіла весялосці ў працэс навучання. Вучыцца на ІПФ досыць лёгка, часам нават жадалася б паскладаней (асабліва ў вобласці праграмавання). Нягледзячы на шмат праблем, якія выпалі на маю групу, мы здолелі мінуць усё разам і з сталай усмешкай».

Дзмітрый Корзун (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (інфарматыка)»): «Дзякуй ІПФ за незабыўныя 4 гады. Дзякуючы ўніверсітэту знайшоў сапраўдных сяброў, завёў патрэбныя знаёмствы, паверыў у сябе і свае сілы. За ўвесь час вучобы былі як станоўчыя, гэтак і адмоўныя моманты. Яны мяне шмат чаму навучылі, што, спадзяюся, мне дапаможа ў жыцці. Мая будучыня пакуль не вызначана, занадта шмат невядомых зменных, не залежных ад мяне. Хацелася б даць пажаданне тым, хто зараз вучыцца ці збіраецца сюды паступаць: не лянуйцеся, акрамя вучобы ва ўніверсітэце, займайцеся самаадукацыяй, не марнуйце час, бо менавіта час ваш галоўны і незаменны рэсурс».

Вікторыя Шыла (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (энергетыка)»): «Інжынерна-педагагічны факультэт – гэта адна маленькая, але вельмі дружная сям'я. Для мяне ІПФ – гэта лепшыя выкладчыкі, якія вельмі абазнаныя у сваёй справе, мноства класных мерапрыемстваў і, вядома ж, самыя лепшыя людзі побач. Тут, здаецца, было ўсё, тут мы ўпершыню сутыкнуліся з дарослым і самастойным жыццём. Навучыліся пісаць курсачы і рыхтавацца да іспытаў за адну ноч, прыбірацца ў пакоі за 5 хвілін да прыходу праверкі, разам начамі рыхтавацца да студэнцкай Вясны, хтосьці тут знайшоў верных сяброў, а хтосьці сваё каханне і нават стварыў сям'ю. За гэтыя чатыры гады ўсе мы вельмі пасталелі, і я веру, што кожнаму выпускніку гэты факультэт даў не толькі пуцёўку ў будучую прафесію, але і пакінуў толькі самыя лепшыя ўспаміны. Бывай, любімы ІПФ!»

Алег Герасімовіч (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (інфарматыка)»): «За ўвесь час навучання на ІПФ тут сустрэў шмат дзіўных, таленавітых выкладчыкаў і навучэнцаў. Не ўсе мае чаканні ад навучання здзейсніліся, але самае галоўнае, што атрымаў, навучаючыся тут, гэта разуменне таго, чым я хачу займацца ў сваёй будучай прафесійнай дзейнасці. Мяне зацікавіла як выкладанне, так і праграмаванне, і ў будучыні я б практыкаваўся ў абодвах напрамках ў сваёй кар'еры, развіваючыся сам і навучаючы іншых прафесіяналаў».

Аляксандра Ходар (спецыяльнасць «прафесійнае навучанне (энергетыка)»): «Інжынерна-педагагічны факультэт – гэта для мяне сям'я. Сям'я, ў якой кожны стаў па-сапраўднаму родным чалавекам. Вельмі шкада, што нашае навучанне так хутка скончылася. Усё ж чатырох гадоў студэнцкага жыцця было мала. Хачу сказаць дзякуй сваім аднагрупнікам, якія ў цяжкую хвіліну заўсёды былі побач, а таксама педагагічнаму складу факультэта, які нас з'яднаў і зрабіў такімі роднымі людзьмі».

Дарагія выпускнікі, жадаем вам удачы ў прафесійнай дзейнасці і ажыццяўленні ўсіх задуманых планаў. Упэўнена ідзіце жыццёвым шляхам і памятайце, што выпускнік БНТУ гучыць ганарліва! У добры шлях!

Аўтар матэрыялу: Сяргей Доўгі, гр. 10903119

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
22 июля 2026 21:59
В БНТУ прошло открытое заседание по зачислению абитуриентов-бюджетников на основе результатов ЦЭ/ЦТ
На заседании деканы представили проходные, полупроходные баллы по специальностям, а также разъяснили критерии отбора поступающих.
22 июля 2026 11:57
Спасибо, альма-матер! Андрей Сидюк о важности непрерывного развития и любви к своему делу
Пообщались с выпускником ПСФ и узнали, как создается современная бытовая техника и что самое главное в студенчестве.
21 июля 2026 17:08
Делегация Санкт-Петербургского горного университета посетила центр «Цифровое машиностроение» МСФ
Визит стал важным шагом в укреплении межвузовских связей и обмене опытом в области передовых инженерных решений.
21 июля 2026 11:55
Первокурсники ФИТР побывали на экскурсии по Минскому подшипниковому заводу
Студенты познакомились с производственными процессами, современным оборудованием и применением информационных технологий на предприятии.