Кожны семестр у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце кафедрай «Беларуская і руская мовы» праводзіцца традыцыйны конкурс творчых работ па беларускай мове. Старшы выкладчык Аляксандр Аляксеевіч Мяцельскі прапанаванаў студэнтам 3-га курса груп 10903119 і 10903319 кафедры «Прафесійнае навучанне і педагогіка» інжынерна-педагагічнага факультэта, якія вывучаюць дысцыпліну «Беларуская мова.Прафесійная лексіка», прыняць удзел у гэтым конкурсе. Удзельнікі конкурсу пісалі эсэ, апавяданні або паэтычныя творы на адну з рэкамендаваных тэм – «У сэрцы маім…».
Пры ацэньванні творчых работ журы звяртала ўвагу на арыгінальнасць работ, пісьменнасць і творчы падыход ды праблемы. Студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта змаглі раскрыць свае ўменні, пераканаўшы тым самым журы, што будучым педагогам-інжынерам пад сілу не толькі агульнатэхнічныя і спецыяльныя дысцыпліны. Канкурэнцыя сёлета была сур’ёзнай. На думку журы, пераважная большасць работ выканана на высокім узроўні. Па выніках конкурсу пераможцамі і прызёрамі сталі чатыры студэнты інжынерна-педагагічнага факультэта:
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося з удзелам дэкана факультэта міжнароднага супрацоўніцтва П. І. Шырвеля, загадчыцы кафедры «Беларуская і руская мовы» І. У. Будзько, а таксама адказнага за конкурс выкладчыка кафедры А. А. Мяцельскага. Камісія адзначыла працу студэнта Сяргея Доўгага як адну з самых творчых і актуальных, бо яна прысвечана Году народнага адзінства, адлюстроўвае гістарычныя дасягненні беларускага народа і прысвечана яго бяспрыкладнаму подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ілюстрацыі да работы можна было ўбачыць праз QR-коды.
Студэнцтва – гэта незабыўны час жыцця. Цікавыя практычныя работы, першыя навуковыя пошукі ствараюць адзіную, непадзельную плынь, якая сведчыць, што ў БНТУ дысцыпліна «Беларуская мова.тПрафесійная лексіка» – больш чым вучэбны прадмет. Студэнты маюць магчымасць раскрыцца, выказаць уласныя думкі, творча праявіць сябе.
Асаблівую падзяку хацелася б выказаць Аляксандру Аляксеевічу Мяцельскаму – старшаму выкладчыку секцыі беларускай мовы кафедры «Беларуская і руская мовы» за павышэнне культурнага ўзроўню навучэнцаў, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўную сучаснасць беларусаў.
Віншуем студэнтаў, жадаем новых творчых поспехаў, здзяйсненняў і не спыняцца на дасягнутым!





