У Lib-дайджэсце — агляды публікацый СМІ пра Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, навіны і афіша падзей на бліжэйшы тыдзень. Знаходзьце галоўнае ў інфармацыйным патоку і прыходзьце ў бібліятэку — тут дакладныя даныя і інфармацыя, якой можна давяраць.
Поўныя тэксты публікацый даступныя ў архіве «БНТУ ў СМІ». Рэсурс уключае матэрыялы з інтэрнэт-выданняў і друкаваных СМІ, фота- і відэакантэнт. Будзьце ў курсе і ганарыцеся сваім універсітэтам!
Znanium.com — універсальная шматпрофільная электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС), якая забяспечвае доступ у анлайн-рэжыме да шматлікіх вучэбных і навуковых твораў. Асноўны фонд ЭБС налічвае многія тысячы падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.
З 08.09.2026 па 07.10.2026 для БНТУ адкрыты тэставы доступ да ZnaniumGPT.
Пра сэрвіс
Вы можаце выбраць адзін з двух рэжымаў:
Шукаць літаратуру ў фондзе ЭБС Znanium з дапамогай запыту на натуральнай мове;
Задаць адвольны запыт і атрымаць разгорнуты адказ на аснове зместу фонду са спасылкай на крыніцу.
У межах тэставага доступу кожнаму ЗАРЭГІСТРАВАНАМУ карыстальніку даецца 1 000 000 токенаў. Гэтага дастаткова прыкладна на 130 разгорнутых адказаў або каля 500 пошукаў літаратуры.
1 токен мае розную вагу ў залежнасці ад абранай мовы, а расход залежыць ад колькасці слоў у запыце (рускі тэкст важыць больш токенаў, чым англійскі).
Адказы на аснове матэрыялаў фонду генеруюцца моўнымі мадэлямі, таму магчымыя недакладнасці.
Больш падрабязна пра доступ да сэрвісу на сайце.
Навуковая бібліятэка БНТУ прапануе вашай увазе свежы нумар электроннага інфармацыйнага дайджэста InfoGenerator (2/2026) «Аўтамабільныя дарогі і аэрадромы». Ён цалкам прысвечаны руху наперад — развіццю транспартнай інфраструктуры, сучасным адукацыйным тэхналогіям і асабістай эфектыўнасці.
Сучасныя аўтамабільныя дарогі і ўзлётна-пасадачныя палосы — гэта крывяносная сістэма любой краіны. Ад іх якасці непасрэдна залежаць хуткасць грузаперавозак, бяспека пасажыраў і эканамічны патэнцыял дзяржавы. Індустрыям жыццёва неабходны інжынеры новага пакалення, якія валодаюць актуальнымі ведамі і здольныя ствараць даўгавечную, бяспечную і высокатэхналагічную транспартную сетку.
У тэматычным блоку гэтага выпуску асаблівая ўвага нададзена праектаванню, будаўніцтву і эксплуатацыі транспартнай інфраструктуры. Мы сабралі для вас ключавыя профільныя кнігі, падручнікі, перыядычныя выданні і перадавыя адукацыйныя рэсурсы па гэтай тэме.
Падрабязней на сайце.
Паважаныя старасці груп 1 курса! Навуковая бібліятэка БНТУ запрашае вас арганізаваць запіс груп у бібліятэку і афармленне чытацкіх білетаў.
Пр-т Незалежнасці, 146
Сталовая № 4, 3 паверх
Тэл.: +375 (17) 350-95-57
Тут абслугоўваюцца студэнты:
· архітэктурнага факультэта;
· будаўнічага факультэта;
· факультэта транспартных камунікацый;
· факультэта энергетычнага будаўніцтва;
· ваенна-тэхнічнага факультэта — спецыяльнасці «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў. Дарожна-будаўнічыя машыны і абсталяванне спецыяльнага прызначэння», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў. Прамысловае і ваеннае будаўніцтва»;
· інжынерна-педагагічнага факультэта — спецыяльнасць «Інжынерна-педагагічная дзейнасць. Будаўніцтва».
Пр-т Незалежнасці, 65
Левае крыло галоўнага корпуса, каб. 52
Тэл.: +375 (17) 293-93-24
Тут абслугоўваюцца студэнты іншых факультэтаў і спецыяльнасцей.
Падрабязней на сайце.
Тры летнія дні, з 10 па 12 ліпеня 2026 года, ператварыліся ў прастору адкрытых навуковых размоў — жывых, цікавых, дзе складаныя ідэі гучалі проста, а навука станавілася бліжэй. Праект «Навука ў горадзе», у якім выступілі выпускнікі Школы папулярызатара навукі, прайшоў на трох папулярных гарадскіх пляцоўках: «Эха Двор», «Лідбір Двор» і «Сквер Маніфест».
Школа папулярызатара навукі — гэта сумесны праект каманды Фестывалю навукі і Навуковай бібліятэкі БНТУ, які праводзіцца ўжо трэці год і аб'ядноўвае энтузіястаў у сферы навукі і адукацыі. Ён дае магчымасць педагогам, вучоным і даследчыкам, а таксама таленавітым студэнтам займальна і даступна расказваць пра розныя галіны навукі, а слухачам — адкрываць для сябе сучасныя дакладныя і важныя навуковыя веды.
Падрабязней на сайце.
У каворкінгу «КБ-16» Навуковай бібліятэкі БНТУ адбыўся вочны навукова-практычны семінар «Персаналізацыя бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання ў бібліятэцы: ад тэорыі да практыкі», які аб'яднаў спецыялістаў бібліятэчнай сферы, зацікаўленых у развіцці сучасных падыходаў да бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў.
Спікерам семінара выступіла Вольга Ушакова — суіскальніца МДІК, кіраўніца праектнага офіса «Нацыянальнае бібліяграфічнае агенцтва» Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з сучаснымі падыходамі да персаналізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання і асвоілі ўніверсальныя праектныя інструменты, якія дазваляюць ствараць адаптыўныя лічбавыя сэрвісы, арыентаваныя на патрэбы розных катэгорый карыстальнікаў.
Падрабязней на сайце.
На працягу верасня ў чытальнай зале № 1 на Я. Коласа, 16 будзе экспанавацца падборка падручнікаў для першакурснікаў.
Падрабязней пра выставу па спасылцы.
Запрашаем вас наведаць адкрыты прагляд літаратуры «87 гадоў разам: ад уз'яднання да адзінства», прымеркаваны да дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства.
17 верасня ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Яно было заснавана 7 чэрвеня 2021 года Указам № 206 Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе.
Падрабязней пра выставу па спасылцы.