Зыкаў Рыгор Люцыяновіч

к.ф-м.н, доцент

У 2002 годзе з адзнакай скончыў фізічны факультэт Установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны». У 2005 годзе пасля заканчэння аспірантуры быў размеркаваны на працу ў Інстытут электронікі НАН Беларусі. З 2007 па 2015 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам, а затым і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі НАН Беларусі. Актыўна ўдзельнічаў у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых навукоўцаў» і згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2010 г. № 347рп была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2011 год за вызначэнне фізічных заканамернасцей змены фотаэлектрычных і электрафізічных характарыстык мікрарэзанатарных структур на розных матэрыялах для пашырэння спектральнага дыяпазону адчувальнасці такіх структур у інфрачырвонай вобласці спектра і распрацоўку на гэтай аснове новых арыгінальных тэхнічных рашэнняў для стварэння сонечных элементаў, датчыкаў інфрачырвонага выпраменьвання, прыбораў начнога бачання і інш. Атрыманыя вынікі апублікаваныя на рускай і англійскай мовах у вядучых высокарэйтынгавых (Scopus, РІНЦ і інш.) перыядычных навуковых выданнях, а таксама апрабаваныя на міжнародных навуковых канферэнцыях і прызнаныя навуковай грамадскасцю як у Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой, іх практычная значнасць пацверджана патэнтамі на вынаходкі.

З 2015 года працаваў старшым выкладчыкам кафедры «Фізіка», з 2017 года — дацэнтам названай кафедры.

З кастрычніка 2024 года працуе на пасадзе загадчыка кафедры «Фізіка».

 

Обласць навуковых інтарэсаў і тэматыка НДПС: камп'ютарнае мадэляванне ў фізіцы цвёрдага цела; мікра- і нанаэлектроніка; сонечная энергетыка; прыёмнікі тэрагерцавага выпраменення; выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучанні; інфармацыйна-вымяральныя сістэмы.

 

Прадметы, якія выкладаюцца: механіка, малекулярная фізіка і тэрмадынаміка; электрычнасць і магнетызм; оптыка; квантавая і атамная фізіка; фізіка атамнага ядра і элементарных часцінак

 

Публікацыі: больш за 200, з іх: больш за 35 патэнтаў РБ на вынаходніцтвы, больш за 30 патэнтаў РБ і РФ на карысныя мадэлі.

Адукацыя:

  • УА «Гомельскі дзяржаўны
    ўніверсітэт імя Ф. Скарыны», фізічны факультэт; спецыяльнасць: фізічная электроніка; кваліфікацыя: інжынер-фізік, 2002 г.;
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі
    і перападрыхтоўкі кадраў УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя
    Ф. Скарыны», спецыяльнасць: эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве; кваліфікацыя: эканаміст-менеджэр, 2002 г.;
  • Аспірантура Інстытута электронікі НАН Беларусі, 2005 г.;
  • УА «Беларускі дзяржаўны
    універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», факультэт радыётэхнікі і электронікі; спецыяльнасць: мікраэлектроніка; магістр тэхнічных навук, 2007 г.

Вучоная ступень: кандыдат фізіка-матэматычных навук

Вучонаязванне: дацэнт (з 2019 г.)

Выкладаннена кафедры: з 2014 года

Час прыёму заўважніка кафедры «Фізіка» па асабістых пытаннях: аўторак 11.40–13.15

Тэлефон: + 375 17 331-00-50

ПЕРАЛІК ПУБЛІКАЦЫЙ