у 1988 г. скончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура»;
у 1988 г. прысвоена кваліфікацыя інструктара лячэбнай фізічнай культуры;
у 2013 г. скончыла курсы па аздараўленчым фітнесе (бодыбілдынг) пры УА «БДУФК».
Прафесійная дзейнасць:
з 2011 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры СТФ БНТУ;
вучэбную нагрузку выконвае ў спецмедгрупах на спецыяльным вучэбным аддзяленні (СВА);
у 2013 годзе ўдзельнічала ў распрацоўцы рабочай вучэбнай праграмы для СВА. – Мн.: БНТУ, 1,91 уч.-выд. арк.;
у 2016–2018 гг. праводзіла педагагічны эксперымент па вызначэнні паказчыкаў функцыянальнага стану студэнтаў СВА па дадзеных сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм студэнтаў, аднесеных да СВА;
у 2018 г. удзельнічала ў распрацоўцы вучэбнай праграмы ўстаноў вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне «Фізічная культура» (раздзел «Скандынаўская хада») для спецыяльнасцей БНТУ;
у 2020 г. у перыяд дыстанцыйнага навучання паспяхова асвоіла правядзенне заняткаў на адукацыйнай платформе Teams.
Навуковая работа:
па індывідуальным навуковым напрамку «Асновы методыкі выхавання агульнай цягавітасці ў студэнтаў спецыяльнага вучэбнага аддзялення (СВА) на занятках скандынаўскай хадой» у рамках тэмы НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2016–2020 гг., ДБ 16-311): «Прымяненне сучасных напрамкаў фітнеса ў фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ»;
у 2019–2020 гг. распрацавала і эксперыментальна абгрунтавала методыку эфектыўнасці заняткаў скандынаўскай хадой са студэнтамі СВА;
прымала ўдзел у рабоце міжнародных навукова-практычных канферэнцый, а таксама ў арганізацыі і правядзенні міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Стан і перспектывы тэхнічнага забеспячэння спартыўнай дзейнасці»;
за апошнія гады мае 8 апублікаваных навуковых прац.
Павышэнне кваліфікацыі:
у студзені–лютым 2013 года скончыла курсы па праграме «Асаблівасці фізвыхавання студэнтаў, якія маюць адхіленні ў стане здароўя» ў ІПКіПК УА «БДУФК»;
у сакавіку–красавіку 2021 г. у філіяле БНТУ «ІПКіПК» па курсе «Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і методыкі»;
у студзені 2024 года ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».
Спартыўныя дасягненні:
у верасні 2018 г. удзельнічала ў трэнінгах «Школа скандынаўскай хады ў Беларусі» з атрыманнем сертыфіката інструктара «Скандынаўскай хады».