Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працуе ў БПІ-БДПА-БНТУ з 1995 г. У 2000 г. Касцюкевіч А.К. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Зніжэнне энергаёмістасці працэсаў узбагачэння сыравіны пры вытворчасці цвёрдага паліва», мае вучоную ступень кандыдат тэхнічных навук, вучонае званне - дацэнт.
Навуковы напрамак - энерга- і рэсурсазберажэнне, эфектыўнае выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў. Мае больш за 150 публікацый.
Чытаемыя дысцыпліны:
- Інфарматыка.
- Інфармацыйныя тэхналогіі.
- Сучасныя тэхналогіі вырашэння інжынерных задач.
- Асновы эколага-энергетычнай устойлівасці вытворчасці.
За асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў у галіне навукі, інфармацыйных тэхналогій і праграміравання заахвочана спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.