Гурман Аляксандр Іосіфавіч

Адукацыя:

  • у 2001 г. скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».

Прафесійная дзейнасць:

  • з 2011 г. – выкладчык кафедры фізічнай культуры СТФ БНТУ;
  • з 2017 г. – старшы выкладчык;
  • вучэбную нагрузку выконвае на спецыяльным вучэбным аддзяленні;
  • у сваёй рабоце выкарыстоўвае інавацыйныя методыкі развіцця фізічных якасцей;
  • у перыяд дыстанцыйнага навучання паспяхова асвоіў работу на адукацыйнай платформе Teams.

Навуковая работа:

  • навуковую работу выконвае ў рамках тэмы НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2020–2025 гг., ДБ 21-287) «Праграмаванне арганізаваных і самастойных заняткаў з элементамі фітнеса і аздараўленчых сістэм для студэнтаў БНТУ»;
  • вывучае і прымяняе ў адукацыйным працэсе па фізічнай культуры сучасныя напрамкі фітнеса;
  • за апошнія 3 гады мае 3 друкаваныя працы.

Павышэнне кваліфікацыі:

  • у 2009 годзе – у ІПКіПК «БДУФК»;
  • у 2015 годзе – у РІІТ БНТУ;
  • у студзені–лютым 2019 года – у БНТУ;
  • у студзені 2023 года – ва УА «БДУФК» па праграме «Арганізацыя заняткаў і методыка навучання плаванню».

Спартыўныя дасягненні:

  • уваходзіць у склад зборнай каманды БНТУ па турызме;
  • штогод прымае ўдзел у турзлётах выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.