Далінкін Аляксандр Пятровіч

Адукацыя:

  • у 1987 годзе скончыў Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная» з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер па эксплуатацыі гусенічных і колавых машын»;
  • у 1999 годзе скончыў АФВіС РБ (Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь) па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык фізічнай культуры і спорту, трэнер па плаванні».

Прафесійная дзейнасць:

  • з 1997 года выкладчык, а з 2000 года старшы выкладчык кафедры фізічнай падрыхтоўкі і спорту Ваеннай акадэміі РБ;
  • з 2009 па 2010 год старшы выкладчык фізічнай падрыхтоўкі і спорту агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта БДУ;
  • з 2023 па 2025 гады адначасова настаўнік фізічнай культуры і здароўя і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ў школе;
  • з 2025 па 2026 год выкладчык фізічнай культуры і здароўя ў Мінскім гарадскім педагагічным каледжы;
  • з верасня 2026 года старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры спартыўна-тэхнічнага факультэта БНТУ.

Навуковая праца:

  • Пасведчанне на рацыяналізатарскую прапанову N37/338 ад 25.01.08 пад назвай «Прыстасаванне для трэніроўкі спартсменаў-рукаборцаў»;
  • Пасведчанне на рацыяналізатарскую прапанову N 38/340 ад 09.04.08 пад назвай «Прыстасаванне для кантролю выканання практыкавання "Згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы"»;
  • У 2009 годзе НДР па тэме «Уплыў выканання спецыяльных практыкаванняў для цягліц перадплечча на далёкасць кідання гранаты».

Павышэнне кваліфікацыі:

  • З 24.02 па 14.02 1999 года курсы павышэння педагагічнага майстэрства пры Ваеннай акадэміі РБ;
  • 2006 год, «Асновы камп’ютарнай тэхнікі і камп’ютарных тэхналогій у адукацыі» ў Рэспубліканскім інстытуце інавацыйных тэхналогій;
  • 2009 год, «Вучэбны і выхаваўчы працэс ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі», РІВШ;
  • 2025 год, «Арганізацыя фізічнага выхавання навучэнцаў у спецыяльных медыцынскіх групах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», БДПУ імя Максіма Танка.

Спартыўныя дасягненні:

  • КМС па кулявой стральбе, афіцэрскім мнагабор’і, 1 разрад па плаванні;
  • Суддзя па спорце нацыянальнай катэгорыі па армрэслінгу;
  • Падрыхтаваў чатырох майстроў спорту РБ і восем КМС па армрэслінгу.