у 1987 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт».
Прафесійная дзейнасць:
з 2008 г. – выкладчык кафедры фізкультуры і спорту БНТУ;
з 2011 г. – старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры СТФ БНТУ;
вучэбную нагрузку выконвае на групах асноўнага аддзялення ФММП;
выкарыстоўвае праграмы сілавога фітнеса, гульнявых відаў спорту з улікам функцыянальнага стану і фізічнай падрыхтаванасці студэнтаў;
у рамках напісання вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Фізічная культура» для студэнтаў БНТУ (2018 г.) распрацаваў у сааўтарстве раздзел «Міні-футбол»;
у перыяд дыстанцыйнага навучання асвоіў работу на адукацыйнай платформе Teams.
Навуковая работа:
у рамках тэмы НДР кафедры фізічнай культуры, якая выконваецца за кошт другой паловы працоўнага дня ППС (2016–2020 гг., ДБ 16-311), «Прымяненне сучасных напрамкаў фітнеса ў фізічным выхаванні студэнтаў БНТУ» праводзіў вывучэнне літаратуры і навуковыя даследаванні па індывідуальным навуковым напрамку «Асновы методыкі выхавання хуткасна-сілавой цягавітасці ў студэнтаў сродкамі сілавога фітнеса і футбола»;
мае 7 апублікаваных прац.
Павышэнне кваліфікацыі:
у 2007 годзе – ва УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»;
у кастрычніку 2020 года – у ДУА «РІВШ».
Спартыўныя дасягненні:
у 2008 годзе са студэнтак БНТУ стварыў зборную каманду па футболе;
за перыяд з 2008 па 2021 гг. каманда паспяхова ўдзельнічала ва ўніверсіядах сярод універсітэтаў Рэспублікі Беларусь з выхадам у групу А.