Скончыў Беларускі Політэхнічны інстытут у 1973 годзе, а ў 1977 годзе аспірантуру. Працаваў на кафедры "Трактары" асістэнтам, дацэнтам, прафесарам. З 1997 па 2002 гады - першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Заслужаны вынаходнік БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РБ у галіне навукі і тэхнікі. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій і больш за 160 вынаходстваў. Акадэмік Беларускай горнай акадэміі, член таварыства інжынераў-механікаў (SAE), член Міжнароднага таварыства аўтамабільных інжынераў, член савета па абароне дысертацый. Працаваў многія гады старшынёй экспертнай рады ВАК Рэспублікі Беларусь.