Маляванне на плоце студэнтамі факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі

Маляванне на плоце студэнтамі факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі

7983
20 кастрычніка 2020 20:00

У пятніцу, 9 кастрычніка 2020 года, адбылася дабрачынная акцыя ў дзіцячым летнім лагеры «Бусел», які размешчаны ў вёсцы Заброддзе Стаўбцоўскай вобласці за 100 кіламетраў ад Мінска. Туды прыязджаюць падапечныя дзіцячага хоспіса і маладыя людзі ва ўзросце да 24 гадоў з цяжкімі формамі інваліднасці з усёй краіны. Бяспечна і вясёла праводзіць час дапамагаюць сацыяльныя работнікі і валанцёры з Беларусі, Германіі, Фінляндыі і Вялікабрытаніі. На тэрыторыі лагера ёсць усё для камфортнага адпачынку: дом, абсталяваны для пражывання інвалідаў, сталовая, зоны адпачынку, басейн і спартыўная пляцоўка.

Спартыўная пляцоўка агароджана непафарбаваным драўляным плотам. Задача акцыі заключалася ў тым, каб яго незвычайна размаляваць. Дапамагчы ўпрыгожыць тэрыторыю спартыўнай пляцоўкі прыехала каардынатар валанцёраў Беларускага дзіцячага хоспіса Соф’я Сыцько, скончыўшая факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ў 2015 годзе. Разам з ёю дапамагалі некалькі іншых валанцёраў Беларускага дзіцячага хоспіса. Студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Тухфатава Дарыя, Маліноўская Дар’я і Панотчык Марыя, якія зараз таксама навучаюцца на факультэце тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, прынялі ўдзел у акцыі.

З дапамогай пэндзлікаў і акрылавых фарбаў валанцёры распісалі драўляны плот мілымі пысачкамі, вясёлымі чалавечкамі, любімымі персанажамі з кніг і мультфільмаў і іншымі арыгінальнымі малюнкамі. Вельмі пашансавала, што, нягледзячы на сярэдзіну восені, дзень быў цёплым і сонечным, і фарба хутка сохла. Гэта вельмі важна, таму што акрылавыя фарбы лёгка змыць вадой, пакуль яны не высахлі. Працаваць на свежым паветры ў дружным калектыве было прыемна і цікава.

Спадзяемся, што падапечным і працоўнікам лагера спадабаецца расфарбаваны плот, і ён будзе ўпрыгожываць спартыўную пляцоўку доўгі час.

Студэнтка групы 10809118 Маліноўская Дар’я

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
7983
20 кастрычніка 2020 20:00
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
8 верасня 2026 21:59
Круглый стол по профилактике правонарушений прошел в БНТУ для первокурсников
Участники обсудили ряд актуальных тем, касающихся безопасности и правовой грамотности студентов.
8 верасня 2026 20:11
Делегация БНТУ приняла участие в белорусско-китайской B2B-встрече
Мероприятие прошло в преддверии масштабной выставки китайских товаров и услуг.
8 верасня 2026 16:38
Ряды добровольной дружины БНТУ пополнили более 30 студентов
Также отличившиеся действующие дружинники получили заслуженные награды.
8 верасня 2026 11:10
«БНТУ – другі дом»: працягваем знаёмства з новымі туркменскімі студэнтамі
Мы працягваем нашу рубрыку і знаёмімся з новымі героямі – яркімі, таленавітымі і ўжо полюбившими Беларусь. Сёння ў цэнтры ўвагі – двое туркменскіх студэнтаў.