ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ НА АТФ! ЗАПРАШАЕМ!

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ НА АТФ!  ЗАПРАШАЕМ!

7831
17 ліпеня 2018 10:17

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ НА АТФ! ЗАПРАШАЕМ!

 

Аўтатрактарны факультэт –  самы вялікі ў БНТУ. Тут вядзецца падрыхтоўка па 15 спецыяльнасцях (сёлета набор адбудзецца па 14).

 На факультэце праводзіцца агульны конкурс па групах спецыяльнасцей.  Увогуле, вучыцца ў нас вельмі цікава. Усе спецыяльнасці запатрабаваны, і кожная з іх перажывае зараз сур’ёзныя змены.

Напрыклад,  “Аўтамабілебудаванне” – адна з першых нашых спецыяльнасцей (выпускаючай кафедры ўжо 70 гадоў). Сёння там вывучаюць не толькі аўтамабільную класіку, але і дзисциплины, дапамагаючыя праектаваць электрамабілі і беспілотныя транспартные сродки.

 На дзённай форме вучацца каля 2 тысяч студэнтаў, на завочнай – каля 1 тысячы.

Што да новай спецыяльнасці “Эксплуатацыя інтэлектуальных транспартных сістэм на аўтамабільным і гарадскім транспарце”, то на яе плануецца прыняць 15 чалавек за кошт бюджэту і 5 – на ўмовах аплаты.

 

Спецыяльнасць “Трактарабудаванне”  – гэта ўжо аспекты дакладнага земляробства, беспілотная gps-навігацыя і г.д. Вельмі цікавая спецыяльнасць “Рухавікі ўнутранага згарання”. У свеце дагэтуль ідзе пошук падыходаў да зніжэння выкідаў шкодных рэчываў, пошук альтэрнатыўных відаў паліва, таму ў рамках згаданай спецыяльнасці студэнты вывучаюць праектаванне новых транспартных сродкаў, выкарыстанне новых крыніц энергіі. Паўсюднае пранікненне інфармацыйных тэхналогій, новых гаджэтаў кожную спецыяльнасць выводзіць на новы віток развіцця.

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
7831
17 ліпеня 2018 10:17
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
30 верасня 2026 16:35
Как сделать научную статью заметной? Об этом расскажут на онлайн-вебинаре
Вебинар «Метазнание о метаданных: универсальные методы подготовки научной публикации» пройдет 1 октября.
30 верасня 2026 13:22
У МIПК і ПК БНТУ - шаснаццаты выпуск горных інжынераў!
13 выпускнікоў дастойна абаранілі дыпломныя работы. Ім уручаны заслужаныя дыпломы з прысваеннем кваліфікацыі "горны інжынер"
30 верасня 2026 11:01
Студэнты ФІТР наведалі Дзень адкрытых дзвярэй упраўлення па справах культуры БНТУ
Удзельнікі пазнаёміліся з творчымі калектывамі ўніверсітэта, наведалі рэпетыцыйныя памяшканні і даведаліся пра магчымасці для творчай самарэалізацыі.
29 верасня 2026 18:35
БНТУ улучшил позиции в международном рейтинге UI GreenMetric
Университет поднялся с шестого на третье место среди белорусских вузов.