Вынікі ўдзелу ў конкурсах, канферэнцыях

Вынікі ўдзелу ў конкурсах, канферэнцыях

10227
23 студня 2023 15:49

Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» прадстаўляе дасягненні сваіх навучэнцаў і супрацоўнікаў.

Так, падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці, які праходзіў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Конкурс меў 7 намінацый, прымерна 240 работ з 411 атрымалі ўзнагароду.

Навучэнка другога курса Настасся Давідоўская (гр. 39М2к) разам з кіраўніком Інэсай Мікалаеўнай Будай прымалі ўдзел у намінацыі «Прыгажосць роднай зямлі» і атрымалі вялікую ўзнагароду – дыплом II ступені. Віншуем пераможцу і кіраўніка з высокім дасягненнем, жадаем ім творчага натхнення і поспехаў.

Навучэнцы каледжа таксама прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Былі прадстаўлены тры праекты:

  • «Аватар» Яўгена Лапаткі, група 97Э3б (кіраўнік – Г. П. Бяляцкая);
  • «Самадзельны электратранспарт як танны спосаб руху (электрамапед)» Мікалая Ажыгіна, група 45В2б (кіраўнік – А. А. Шушкевіч);
  • «Дрэвы на смецці не растуць» Аляксея Міхайлава, Яўгенія Куратніка, Дзяніса Дзямчука, група 25Р2б (кіраўнік – Н. А. Купрэйчык).

Праект Мікалая Ажыгіна заняў першае месца і прыняты да ўдзелу ў гарадскім этапе.

Удзячны навучэнцам за падрыхтоўку і ўдзел. Жадаем далейшай плённай творчай працы.

На працягу некалькіх гадоў выкладчыкі і навучэнцы рыхтуюць работы да адбору ў зборнік «Першы крок у навуку». У гэтым годзе за ўдзел у конкурсе эсэ моладзі-навучэнцаў «Радзіму люблю», прысвечаным Году народнай еднасці, дыпломы атрымалі Надзея Антонік, група 69Т2б (кіраўнік – Д. В. Цэпелеў) і Настасся Давідоўская, група 39М2к (кіраўнік – І. М. Будай).

Акрамя гэтага, у снежні навучэнцы спецыяльнасці «мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання» прынялі завочны ўдзел у рэгіянальным конкурсе эсэ «Асцярожна – электрычнасць!» да Дня энергетыка на базе Барысаглебскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Сертыфікаты атрымалі Марк Гарачка (гр. 88Э4к) і Васіль Парфёнаў (гр. 94Э4к). Дыпломам за трецяе месца ўзнагароджаны Кірыл Грынюк (гр. 94Э4к), дыплом за другое месца атрымаў Фёдар Лядзецкі (гр. 88Э4к).

Выражаем падзяку выкладчыку Алене Мікалаеўне Цывелёвай за падрыхтоўку навучэнцаў і іх метадычнае суправаджэнне. Чакаем новых цікавых падзей!

    Аўтар матэрыяла: Вераніка Генадзьеўна Ульянава,
    намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце

    Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
    10227
    23 студня 2023 15:49
    Вам будзе цікава
    Навіны Times Усе навіны
    21 жніўня 2026 20:21
    БНТУ и ТГТУ расширяют совместную подготовку инженеров
    Делегация БНТУ с рабочим визитом посетила Ташкентский государственный технический университет имени Ислама Каримова.
    21 жніўня 2026 14:46
    В НТП БНТУ «Политехник» прошли переговоры с руководством группы компаний GTL Group
    Стороны обсудили вопросы интеграции научных разработок БНТУ в технологические процессы GTL Group, а также возможности совместной реализации проектов на рынке образования обеих стран.
    21 жніўня 2026 11:17
    Девушки в инженерной профессии: Валерия Грузинова
    Путь от студентки, доверившейся совету родителей, до заведующей профильной кафедрой. История о том, как искренняя любовь к своему делу и гибкий ум помогают достигать профессиональных высот.